Хто зараз з’яўляецца самым старэйшым жыхаром Шчучыншчыны?
Павел Піманаў: “Сто год пражыць – не поле перайсці!”

Напрыканцы лютага свой векавы юбілей сустрэў шчучынец П.І. Піманаў. Гэта стала сапраўднай падзеяй не толькі для ягонай сям’і. I вось чаму: на сённяшні дзень менавіта Павел Ільіч з’яўляецца самым старэйшым з усіх жыхароў раёна!

Калі прадстаўнічая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама Аленай Пасюта завітала ў госці да віноўніка ўрачыстасці, ён не на жарт расхваляваўся. Чакаў, што супрацоўнікі пашпартнага стала ўручаць яму новы дакумент. Ну i досыць. А вось каб прыцягнуць увагу столькіх людзей, прымаць кветкі і падарункі ад грамадскасці і раённай улады… І ў думках такога не было.

Пасля цёплых віншавальных слоў і шчырых пажаданняў здароўя, бадзёрасці і чарговых рэкордаў па доўгажыхарстве, новы пашпарт 100-гадоваму юбіляру ўручыла інспектар аддзела па грамадзянстве і міграцыі РАУС Лілія Шляхтун.

З цікавасцю і ўсмешкай яго уладальнік перагортваў старонкі галоўнага дакумента грамадзяніна, узгадваючы тыя далёкія часы, калі сяляне ўвогуле не мелі пашпартоў і з-за гэтага нават пры вялікім жаданні не маглі пераехаць у горад, дый увогуле змяніць месца жыхарства.

Дырэктар ТЦСАН С. Шанчук уручыла юбіляру падарункі да “салодкага стала”, старшыня раённага савета ветэранаў В. Жукоўскі – кветкі. А ад імя нашай раённай арганізацыі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А. Навіцкі прэзентаваў Паўлу Ільічу цёплы плед.

Жывіце доўга на радасць нашчадкам і ўсім нам, шаноўны наш, паказвайце прыклад аптымізму і жыццялюбства”, – на развітанне гаварылі госці юбіляру.

P.S. Дарэчы, 2021-ы абяцае падарыць яшчэ два стогадовыя юбілеі на Шчуншчыны.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by