Музычна-літаратурны РАМАН-С гімназістаў
Пара кахання назаўседы

У гімназіі № 28 адбылася цудоўная сустрэча настаўнікаў і вучняў — «Пара кахання». Чаму цудоўная? Таму што тэма яе — любоў. Адзначым адразу, што ў вечары прымалі ўдзел прадстаўнікі дзьвух гімназій: № 17 і 28.

Творчая сустрэча была прысвечана Дню беларускага пісьменства. Яго сёлета адзначалі 6-га верасня. У гэтым годзе пісьменнікі збіраліся на свята ў Бялынічах. Настаўнікі і вучні вырашылі таксама паказаць свае адносіны да беларускага пісьменства праз вялікае пачуцце — любоў.

Музычна-літаратурны РАМАН-С заключаўся ў чатырох падзеях, сэнс якіх вы зразумееце адразу:

1. Спачатку было Слова.

2. Слова было ў Бога.

3. І слова было Бог.

4. Бог ёсць любоў.

Каб передаць сэнс гэтых слоў, артысты выкарысталі вершы Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Яўгеніі Янішчыц. Яны чыталі рыфмаваныя радкі, выказвалі іх у танцы, песні.


Вечар атрымаўся сапраўды цёплым і рамантычным. Сталы, за якімі сядзелі госці, былі ўпрыгожаны лямпамі-свечкамі — для сапраўднай рамантыкі. А яшчэ кожнага госця чакаў яблык з пасланнем. У скрутках былі напісаны вершы, якія госці маглі прачытаць потым у мікрафон — ён быў свабодны.

Але да гэтага слова трымала Алена Стэльмах — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі:

«Слова пісьменніка — кніга, якую мы ствараем. Канешне, менавіта настаўнікі нам дапамагаюць у тым, каб наша мова і наша слова жылі. Слова пісьменніка абавязкова павінна крануць душу. Вы ўмееце гэта рабіць. Вы нясеце наша слова, слова пісьменніка, ў юную душу. Вы ўмееце яе расхваляваць, яе зацікавіць, умееце зрабіць так, што чалавек з самага малога ўзросту пачынае любіць кнігу. А кніга — гэта самы надзейны сябар і спадарожнік».


Беларусь — гэта краіна глыбокай гісторыі і высокай кніжнай культуры, прыгадала Алена Стэльмах, узгадаў словы, якія сказала на свяце ў Бялынічах у ролі старшыні журы.

Слова таксама трымаў і Аляксей Сегаловіч, старшыня Ленінскай «Белай Русі» Мінска і адзін з ініцыятараў свята:

«Так прыемна, што ёсць такія мерапрыемствы, дзе можна пачуць і вось так цёпла пагутарыць на нашай роднай пяшчотнай мове. Вельмі хочацца ведаць і памятаць слова роднае. І я вельмі ўдзячны гэтай аўдыторыі за такое беларускае свята».

Яшчэ Аляксей Ігаравіч уручыў невялікія, але премныя падарункі ўдзельнікам вечара.


Асобна хочацца сказаць дзякуй за прагожыя дзеянні і словы, якія гучалі са сцэны, дырэктару гімназіі № 28 Алесі Зяневіч — таксама ідэйнаму натхняльніку. Менавіта, яе падтрымка мае тут вялікую ролю для выказвання таленту артыстамі.

Ну а зараз, фотаздымкі, якія, спадзяемся, хоць крышачку перададуць незвычайную атмасферу вечара.




















Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by