Раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" уключылася ў дабрачынныя навагоднія і ражджэственскія акцыі, якія шырока праводзяцца ў нашым раёне.
З падарункамі прадстаўнікі "Белай Русі" на чале са старшынёй раённай арганізацыі – намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святланай Жыбуль – наведалі дзіцячае аддзяленне райбальніцы, каб уручыць падарункі для гульнявога пакоя – цацкі і зручны дыван, які лёгка перанесці ў любое месца. Гэтая акцыя праходзіла з Дзедам Марозам і Снягуркай, што стварыла радасны настрой пацыентам аддзялення і медыцынскаму персаналу.
– 68 пярвічнных арганізацый раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" папоўнілася пярвічкай у цэнтральнай раённай бальніцы, якую ўзначаліў Аляксандр Някрылаў, – расказвае Святлана Анатольеўна. – Пярвічная арганізацыя актыўна працуе, аказвае садзейнічанне ў арганізацыі раённых мерапрыемстваў. Хачу падзякаваць за творчую работу і калектыву Старасвержанскага цэнтра культуры, дырэктар якога Валерый Пугач з'яўляецца членам савета раённай арганізацыі РГА "Белая Русь". Сёння супрацоўнікі Цэнтра культуры былі ў ролі Дзеда Мароза і Снягуркі падчас уручэння падарункаў дзіцячаму аддзяленню.
У гэты ж дзень святочны настрой быў створаны і ў пярвічнай арганізацыі раённага аб'яднання РГА "Белая Русь" у ААТ "Агранёманскі", адной з самых актыўных у раёне, якую наведалі ўдзельнікі акцыі з падарункам – электрачайнікам.
Па матэрыялах раённай газеты “Прамень”
Святлана ЖЫБУЛЬ