Памяць
Па месцах баявой славы

Штогод напярэдадні Дня Перамогі Кобрыншчына прымае ўдзел у традыцыйным раённым аўтапрабегу па месцах баявой славы, памяці і смутку. У гэтым годзе ветэраны і моладзь, прадстаўнікі ўлады, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў Кобрыншчыны наведалі мемарыялы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кіселявецкага сельскага Савета.


Калона з рарытэтных матацыклаў, пазадарожнікаў, аўтамабіляў Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ і тэхнікі аматарскіх аўтамотаклубаў рушыла ад цэтральнай плошчы горада ў бок вёскі Рыбна, дзе ля помніка забітым землякам прайшоў мітынг-рэквіем да 74-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Наступным прыпынкам стала вёска Балата, дзе ўдзельнікі прабегу наведалі вайсковыя могілкі. У цэнтры мемарыялу, вядомага як месца пахавання кайзераўскіх салдат, знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 13 чырвонаармейцаў, што загінулі ў баях з інтэрвентамі ў 1920 годзе. Могілкі добраўладкаваны, гэта сведчыць аб тым, што на Кобрыншчыне сапраўды ніхто не забыты і нішто не забыта.

Далей удзельнікі аўтапрабегу наведалі мясцовыя сельскія могілкі. Там ў асобнай магіле пахаваны масквіч, стралок- радыст Мікалай Сілаў, які ў ліпені 1944 года быў накіраваны ў вёску з Брэста для нарыхтоўкі збожжа длясваёй вайсковай часткі.У час аднаго з заданняў на абоз напалі бандыты. Мікалай быў цяжка паранены і праз некалькі дзён памёр. Жыхары вёскі пахавалі яго на вясковых могілках, а сям’я паставіла помнік. Нядаўна Кіселявецкі сельскі Савет усталяваў на магіле новы абеліск. Падчас аўтапрабегу ля магілы чырвонаармейца Сілава таксама адбылася вахта памяці і былі ўскладзены кветкі.


Наступны прыпынак удзельнікі аўтапрабегу зрабілікаля вёскі Гірск. У лесе з паўднёвага боку вёскі ва ўрочышчы Палагіна на месцы былога штаба партызанскага атрада імя Р.І. Катоўскага пад ценем сосен і дубоў знаходзіцца помнік партызанскай славе. На пліце мемарыялу выбіты 32 прозвішчы партызанаў -“катоўцаў”, якія аддалі сваё жыццё за незалежнасць краіны. У ганаровай варце тут стаяць вучні мясцовай школы, ляжаць жывыя кветкі. Урачысты мітынг каля Палагіна яшчэ раз пацвердзіў, што светлая памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў сэрцах гэтых людзей не згасне.

— Кожны з тых населеных пунктаў, праз якія прайшоў аўтапрабег, знаходзіцца ў мясцінах, абпаленых вайной. Нам ёсць што помніць і чым ганарыцца. Наша аб’яднанне лічыць за гонар дакрануцца да памяці тых людзей, дзякуючы подзвігу якіх мы маем магчымасць жыць пад мірным небам, — адзначыў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by