"Белая Русь" за навагоднiя цуды!
Навагодняе чараўство - у падарунак дзецям!

Самыя запаветныя мары абавязкова здзейсняцца, калі ў іх шчыра верыць…Менавіта ў гэтым перакананы хлопчыкі і дзяўчынкі, якія пражываюць у кобрынскіх дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Паводле добрай, склаўшайся традыцыі ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” у прадсвяточныя дні да іх завіталі шаноўныя госці - намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Радковіч, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў, галоўны рэдактар раённай газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік, а таксама пастаянныя партнёры акцыі – прадстаўнікі адміністрацыі і іпрафкама ААТ “Агра-Кобрынскае”.

Першым пунктам візіту стала сям’я Асіюк, якая прадывае у былым ваенным гарадку. Бацькі Алена і Віктар выхоўваюць сямёра дзяцей. Самаму малодшаму Аляксандру чатыры гады, а старэйшай Паліне сямнаццаць гадоў. Яна марыць паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову і стаць філолагам. І кожны з гэтых дзетак таленавіты па-свойму. Мінулы год для гэтай сям’і адзначыўся шэрагам грамат і ўзнагарод, якімі былі ўзнагароджаны дзеці за поспехі ў вучобе.

Валянцін Трубчык і Галіна Радковіч шчыра павіншавалі сям’ю Асіюк з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі, пажадалі ім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, пажадалі, каб кожны з выхаванцаў стаў годным грамадзянінам сваёй краіны і ад кобрынскага райвыканкама ўручылі бацькам грашовы сертыфікат, а дзецям – падарункі. Астатнія госці таксама далучыліся да віншаванняў і падарылі салодкія сюрпрызы, якія занялі сваё пачэснае месца пад навагодняй елачкай. Раман Мельнік акрамя салодкіх падарункаў уручыў і сертыфікаты на падпіску на раённую газету “Кобрынскі веснік”, якія станцць гарманічным дапаўненнем да шэрагу сюрпрызаў.

З аналагічнай місіяй удзельнікі акцыі наведалі і сям’ю Прычышыных, якія пражываюць у дзіцячым доме сямейнага тыпу ў пасёлку Фруктовы. Галава сям’і Віктар і яго жонка Святлана з адкрытай душой сустрэлі гасцей. Шчыра парадаваліся навагоднім падарункам дзеці. Іх вочы заблішчэлі агеньчыкамі радасці ад увагі, якую ім падарылі дарослыя.

Алег Багатаў

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by