Маладыя, актыўныя перспектыўныя.
Нашы таленты табе, любая Міншчына!

У Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога агляду-конкурсу праектаў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі «Малады лідар Міншчыны» і падвядзенне вынікаў трэцяга працоўнага семестра праходзіла ў рамках урачыстасці «Для цябе, Міншчына!».

Дэлегацыя Маладзечанскага раёна была адной з самых шматлікіх.

Пераможцам у намінацыі «Сацыяльная падтрымка моладзі» стала ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама (начальнік Інна Драпеза), у прафілактыцы прапаварушэнняў у маладзёжным асяроддзі і падтрымцы маладых сем’яў лепшым названы Палац культуры (дырэктар Святлана Сарока)

Маладым лідарам Міншчыны ў сферы сродкаў масавай інфармацыі стала начальнік аддзела радыёвяшчання -- рэдактар КУП «Телевізійная вяшчальная сетка» Іна Пудакевіч. Падзякай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за падтрымку і рэалізацыю сацыяльна значных праектаў у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў 2018 годзе ўзнагароджаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (начальнік аддзела Софья Філістовіч).

Высока адзначана работа раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Дыпломы і памятныя падарункі атрымалі камандзір і камісар студэнцкіх атрадаў Канстанцін Чапкоўскі і Леанід Баяндзін.

Павіншаваць моладзь са сцэны канцэртнай залы было даверана метадысту па рабоце з дзецьмі Палаца культуры Ірыне Судніковіч, якая была адзначана ў намінацыі «Малады лідар Міншчыны» ў сферы культуры.

Старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Анатолій Асманаў павіншаваў узнагароджаных і адзначыў, што асабліва прыемна тое, што ўсе пераможцы з’яўляюцца членамі нашага аб’яднання.


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by
Внимание! Новый весенний фотоконкурс!
«Отцы и дети» — теперь на фотографиях