Усе ў нашых руках… Так цi не?
«Народная сцежка» у Кобрыне

Харчовая крама поруч з нічыйнай тэрыторыяй, якая пазарастала дрэвамі і пустазельнай расліннасцю, стала сапраўднай праблемай для жыхароў вуліцы Гандлёвай горада Кобрына. Аднак неўзабаве сітуацыя павінна змяніцца да лепшага.

Па ініцыятыве мясцовых жыхароў 26 ліпеня тут прайшла маштабная акцыя па навядзенню парадка з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама, прадпрыемстваў і службаў раёна, а таксама Кобрынскай раённай «Белай Русi».

Тое, што ў мясцовыя кусты не зарастае «народная сцежка», бачна няўзброеным вокам – разам з удзельнікамі акцыі мы знайшлі нават «пасадкавыя месцы» з укапаных у зямлю аўтамабільных покрывак, побач – зусім свежыя з выгляду рэшткі няхітрага заедку і пустыя бутэлькі розных аб'ёмаў, якімі быў густа ўсеяны лясок. Мяркуючы па гэтым багацці, месца сапраўды не пустуе. Ці вось толькі падабаецца гэта папулярнасць тым, чые дамы літаральна ў некалькіх дзесятках метраў?


«Мы гатовы падтрымліваць тут парадак, — расказвае мясцовая жыхарка Людміла Дзмітрук. – Можна, прыкладам, расчысціць хмызняк, пакінуўшы толькі вялікія дрэвы, рэзаць якія забаронена. Каб тэрыторыя праглядалася, а тут атрымаўся свайго роду парк. Гэта зменшыць колькасць «наведвальнікаў», а нам больш не трэба будзе баяцца за нашых дзяцей, якія ходзяць міма са школы».

Актывісты «Белай Русі» разам з іншымі ўдзельнікамі суботніка і мясцовымі жыхарамі высеклі хмызняк уздоўж дарогі, сабралі буралом і смецце – велізарны 12-кубавы кантэйнер запоўніўся менш чым за гадзіну. Заадно была ліквідавана і імправізаваная «чаркавая» на ўтаптанай палянцы…

«Так атрымалася, што ў момант размеркавання земляў гэта частка разам з ахоўнай паласой лініі электраперадач не была аднесена ні да якога ўчастка, — расказвае намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні Кобрынскай «Белай Русi» Аляксандр Мартынюк. — Ствараць тут паўнацэнны сквер азначае вялікія выдаткі – тым больш, улічваючы адсутнасць вольных сродкаў і значнейшыя для горада запланаваныя аб'екты. Што ж датычыцца ініцыятыў грамадзянаў па навядзенні парадку на зямлі, то мы заўсёды гатовы іх падтрымаць».


Пасля акцыі тэрыторыя стала адчувальна чысцей… Аднак, зразумела, гэта толькі пачатак працы.

Як адзначыў дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Кобрынскай «Белай Русi» Раман Мельнік, такія мерапрыемствы — выдатная нагода не на словах, а на справе прадэманстраваць любоў да сваёй малой радзімы, плюс магчымасць ўнесці дзейсны ўклад у добраўпарадкаванне роднага горада.

Дзмітрый Бялоў, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА «Белая Русь»


Наш канал в «Яндекс.Дзен»

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by