Только снег блестел...
Мядзельская лыжня-2019
Источник: Нарочанская заря


Адбылося раённае спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю БССР.

Задоўга да пачатку спаборніцтваў на гарадскім пляжы, дзе яны праводзіліся, гучала музыка. Былі і іншыя атрыбуты ці не кожнага раённага свята: акцыя за здаровы лад жыцця ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” ды выязны гандаль з нязменна смачнай юшкай і духмянай гарбатай ад райспажыўтаварыства.

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Апановіч зазначыла: “Пятага студзеня ў вобласці стартавала акцыя “Міншчына спартыўная”. Раён актыўна ўключыўся ў гэту акцыю. Удзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах працоўныя калектывы. Сярод найбольш актыўных — цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, райаддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзяленне дэпартамента аховы. Праводзяцца і мерапрыемствы па зімовых відах спорту для дзяцей. Цяпер нашы школьнікі ўдзельнічаюць у абласных спаборніцтвах “Снежны снайпер”. Кожны раз каля ста балельшчыкаў выязджае ў Раўбічы падтрымаць сваіх спартсменаў. Сёння ў нас таксама свята. Жадаю ўсім удалага дня, добрага настрою, а кожнаму ўдзельніку — перамогі!”

Першымі на лыжню выйшлі навучэнцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна. Спаборнічалі яны ў дзвюх узроставых групах на дыстанцыі адзін кіламетр.

Потым у эстафеце змагаліся дарослыя лыжнікі. Жанчыны беглі адзін круг (500 метраў), мужчыны — два (адпаведна, кіламетр). Адразу спаборніцтва разгарнулася ў групе “А” (прадпрыемствы і арганізацыі). На лыжню выйшлі каманды ДЭУ № 66, ДРБУ-133, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, НДЦ “Зубраня”, цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, райспажыўтаварыства, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Найбольш відовішчным было выступленне выратавальнікаў. Як высветлілася, невыпадкова: у складзе каманды — паспяховы выпускнік СДЮШАР раёна (праўда, займаўся веславаннем) Віктар Плакса, уладальніца дыплома ўніверсітэта фізкультуры і спорту, лыжніца Ірына Карапецян і ў недалёкім мінулым член нацыянальнай зборнай Беларусі па лыжных гонках, майстар спорту Яўген Церашкевіч. Што цікава, выступалі яны пад нумарамі 101, 102 і 103.

У адзін забег аб’ядналі каманды груп “В” і “С”. У першай з іх спаборнічалі каманды сельсаветаў: Занарацкага, Мядзельскага і Свірскага. У другой — райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў (упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; упраўлення па адукацыі, спорце і турызме), а таксама раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і БРСМ. 

Узнагароды знайшлі сваіх герояў. Спачатку — самых юных — навучэнцаў СДЮШАР раёна. Трэцяе месца ў старэйшай узроставай групе заняў Іван Гарадзецкі, другое — Уладзіслаў Шароха, першае — Арцём Пачкоўскі. А ў малодшай “бронза” дасталася Арцёму Тарасевічу, “срэбра” — Паўлу Панамарову, “золата” — Андрэю Садоўскаму. Сярод дзяўчынак на трэцяй прыступцы п’едэстала апынулася Арына Івашкевіч, на другой — Дар’я Кімстач, на трэцяй — Дар’я Кадушкевіч.

Былі ўзнагароджаны пераможцы з ліку каманд працоўных калектываў.

У групе “А” трэцяе месца заняла каманда Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў складзе Алега Чарняўскага, Марыны Лукашэвіч і Аляксея Слабковіча. Другое — НДЦ “Зубраня” (Віталій Філіповіч, Алена Лабанок, Канстанцін Гурскі). А на першую прыступку п’едэстала ўзнялася каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Трэцяе месца ў групе “В” заняла каманда Мядзельскага сельсавета, у якой былі Аксана Яскавец, Ірына Рагоўская і Яўген Яскавец. Другое — Занарацкага (Дзмітрый Стадольнік, Ларыса Зелянкевіч і Алег Сурвіла). А перамогу святкавала каманда Свірскага сельсавета ў складзе Віктара Кончанкава, Карыны Лошык і Андрэя Субача.

А вось у групе “С” трэцюю прыступку п’едэстала заняла каманда раённай арганізацыі БРСМ (Кірыл Клімовіч, Ксенія Жукоўская і Сяргей Багданаў). На другой апынуліся лыжнікі з раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” (Юрый Касценка, Аксана Роўда і Юрый Іваноў). А перамога прадказальна дасталася камандзе ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, у складзе якой былі дырэктар спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна Андрэй Малько, яго намеснік Наталля Баран і дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

Спонсарамі спаборніцтваў былі ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” і сялянская гаспадарка “Антэй-сад”.

Уражаннямі ад “Мядзельскай лыжні-2019” дзеляцца яе пераможцы і прызёры.

Яўген ЦЕРАШКЕВІЧ, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Мядзела:

— Атмасфера суперская, адчуваецца свята, людзі займаюцца фізкультурай. Мы планавалі выйграць гэту гонку — і выйгралі.

Андрэй МАЛЬКО, дырэктар СДЮШАР раёна:

— Мерапрыемства вельмі добрае, карыснае і дзецям, і дарослым. Хацелася б толькі, каб каманд удзельнічала больш. На нас жа глядзіць маладое пакаленне, дзеці. Я вырас і працую ў Мядзеле, а таму хачу, каб у нас былі сапраўды спартыўны гарадок і раён. Бо што, як не спорт, сёння можа ўславіць Мядзельшчыну на міжнародным
узроўні? Вядома, зусім не абавязкова ўсім рабіцца чэмпіёнамі. Спорт — вялікі плюс у жыцці, ты ў пашане, у якой бы сферы ні працаваў. Так, райаддзел па надзвычайных сітуацыях амаль напалову ўкамплектаваны нашымі выпускнікамі, і яны годна там служаць. Напрыклад, Віктар Плакса стаў найлепшым маладым спецыялістам МНС Беларусі!

Марына ЛУКАШЭВІЧ, сакратар прыёмнай Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі:

— Уражанні ад спаборніцтваў добрыя. Вядома, хацелася перамагчы. Аднак лічу, што і трэцяе месца — для нас, аматараў, нядрэнны вынік.

Наталля БАРАН, намеснік дырэктара СДЮШАР раёна:

— У мяне сёння трайная перамога. Не толькі каманда, у складзе якой я выступала, заняла першае месца. Перамаглі таксама мае вучні: Дар’я Кадушкевіч і Андрэй Садоўскі. Гэтымі дзецьмі, мяркую, яшчэ будуць ганарыцца і наш раён, і ўся краіна.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота Аляксандра Высоцкага.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by