Трагедыя Дальвы — у нашых сэрцах. I гэта не проста словы
Мы будзем помнiць…

Упершыню вёска Дальва (сёння Лагойскага, раней — Плешчаніцкага раёна) узгадваецца ў гістарычных крыніцах у канцы XVII стагоддзя. Заможны чалавек Аляксандр Гальшанскі пабудаваў тут фальварак пад такой назвай. Але зараз на гэтым месцы — мемырыяльны комплекс у памяць аб адной трагедыi часоў Вялiкай Айчыннай.

Уступ

На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны было зруйнавана 9200 вёсак, з іх больш за 5,5 тысяч знішчана падчас карных аперацый. Дальва была адной з iх — на жаль, не апошнім населеным пунктам, спаленым у гады вайны разам з жыхарамi.

У гэтым скорбным спiсе, напрыклад, вёска Канстанцінава Пружанскага раёна (знішчана 8 ліпеня 1944 года, даваенная колькасць жыхароў — 175) і вёска Мыльніца Лагойскага раёна (у чэрвені 1944 года там загінула 26 чалавек).

Гэтыя вёскі, як і Дальва, былі знішчаны з усім насельніцтвам, і так і не адноўлены пасля вайны. Памяць аб іх ушанавана на “Могілках вёсак” мемарыяльнага комплекса “Хатынь”…


75 гадоў назад. Клятва на вялiкай магiле…  

19 чэрвеня 1944 года, за дзесяць дзён да прыходу Чырвонай арміі ў гэтыя мясціны, усіх жыхароў Дальвы гітлераўцы сагналі ў хату Васіля Кухарэнкі, замкнулі дзверы і кінулі ў дом гранату. Потым падпалілі вёску з двух бакоў.

У агні пажару загінулі тады 44 чалавекі: 29 дзяцей, 13 жанчын і 2 мужчыны. Пазбегнуць страшнай долі атрымалася толькі 13-гадоваму Колі Гірыловічу, які пакляўся на брацкай магіле дальвінцаў, што прысвяціць сваё жыццё увекавечванню памяці аднавяскоўцаў і ўсіх, хто загінуў у агні вайны.

І ён стрымаў сваё слова. Але пра гэта — далей.

Розныя помнiкi. Пошукi агульнай iдэi

У 1955 годзе на месцы брацкай магілы жыхароў былой вёскі пастаўлены помнік. На бетонным надмагіллі зроблены надпіс: “Тут пахаваны астанкі дальвінцаў”.

Пазней, у 1963 годзе, паставiлi абеліск: наверсе была пяціканцовая зорка, ніжэй надпіс: “Нашчадкі не забудуць вас”, а таксама прозвішчы і імёны зажыва спаленых 44 чалавек. Яшчэ ніжэй: “Жыхарам вёскі Дальва, спаленым гітлераўцамі ў ліпені 1944 года”.

У 1972 годзе у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце аб`явілі конкурс на лепшы праект помніка для вёсцы Дальва. Пераможцам аказаўся трэццякурснік аддзялення скульптуры мастацкага факультэта Уладзімір Церабун – выхаванец народнага мастака Беларусі і скульптара Андрэя Бембеля.

Праект мемарыяла стаў яго (Церабуна) дыпломнай работай. Пазней за стварэнне мемарыяла аўтар быў ўзнагараджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі.

Памiж iншым, узводзіўся мемарыял у Дальве на грамадскіх пачатках. Ініцыятарам гэтай справы быў Мікалай Гірыловіч — той самы хлопчык з вогненай вёскi. Гэта ён выканаў дзiцячую клятву i ўзняў грамадства i зрабiў гэта. Асабліва важкім у агульную справу быў уклад калег з Белтэлерадыёкампаніі, дзе многія гады працаваў… заслужаны сувязіст Беларусі Мікалай Пятровіч Гірыловіч.


Урачыстая траурная цырымонія адкрыцця мемаряльнага комплексу, збудаванага на месцы спаленай вёскі, адбылася 15 ліпеня 1973 года. На адкрыцце прыехалі і прыйшлі былыя воіны і партызаны, жыхары навакольных і далекіх вёсак, школьнікі і воіны Плешчаніцкага гарнізона.

Скланяя галовы…

Кампазіцыя мемарыяла складаеццпа з элементаў, свабодна размешчаных на прасторы. Каля дарогі ўстаноўлены камень-валун, на якім высечаны надпіс: “Да 19 чэрвеня 1944 года тут была вёска Дальва. За 10 дзён да вызвалення гітлераўцы жывымі спалілі яе жыхароў”.


Непадалёку на нізкім пастаменце ўзвышаецца цэнтральная скульптура жанчыны, якая застыла ў смутку. Да яе прыхінуўся, абхапіўшы рукамі, хлопчык.

За скульптурай уздыбленыя абгарэлыя бэлькі – сімвал спаленага дома; справа – 16-мятровая Сцяна Памяці з імёнамі загінуўшых і надмагільная пліта. Па ўсёй даўжыні Сцяны надпіс: “ Людзі, схіліце галовы перад памяццю жыхароў вёскі Дальва, бязвінна загубленых 19 чэрвеня 1944 года”.

Дарогі, што вядуць да помніка, размешчаны пад вуглом, што дазваляе бачыць помнік з розных пунктаў. У памяць аб ахвярах пасаджаны 44 бярозкі.

На месцы пяці былых вясковых хат з дванаццаці спаленых устаноўлены з шэрага бетону сімвалічныя вянцы зрубаў.

Перад гэтымі зрубамі пры ўваходзе ў хаты на прыступках пакладзены сімвалічныя знакі-рэльефы: дзіцячая лялька, збанок, серп, скрыпка, клубок нітак. Гэтыя рэчы быццам бы нагадваюць, што тут жылі людзі, у якіх з безчалавечай жорсткасцю адабралі iх жыццё.

Акцыi, да якiх мы далучаемся

Штогод 19 чэрвеня на мемарыяльным комплексе “Дальва” праводзіцца мітынг памяці пад дэвізам “Гэтага нельга забыць”.

У лютым год за годам праходзіць агітпрабег “Мінск-Хатынь-Дальва”, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пад дэвізам “Ніхто не забыты – нішто не забыта”. У ім ўдзельнічаюць ветэраны і моладзь Белтэлерадыёкампаніі, актывісты Беларускага Фонду Міра, вайскоўцы, навучэнцы школ Лагойскага раёна, вучылішча Алімпійскага рэзерву гарадского паселка Плешчаніцы.


З 1993 года “Дальва” з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу “Хатынь”. А з 2004 г. адміністрацыйна падпарадкоўваецца Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту.

P.S. 20 апреля на территории мемориального комплекса “Дальва” пройдет субботник, на котором будут трудиться активисты как республиканской, так и районной “Белой Руси”. Это — к вопросу о том, что нужно делать для того, чтобы в нашем и последующих поколениях жила память о героях и жертвах Великой Отечественной войны. Слова в данном случае необходимо подкреплять делами. Так было, есть и будет – в нашем случае, по крайней мере.


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by