Даўно адгрымелі залпы Вялікай Айчыннай вайны. Аднак і сёння нам вядомыя далёка не ўсе героі, якія набліжалі нашу Перамогу.
Жалобны мітынг па перазахаванні рэштак невядомых салдатаў, якия загінулі ў змаганні з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Кобрынскага раёна, прайшоў у вераснi каля брацкай магілы у аграгарадку Пескі.
“Сувораў некалi казаў, што вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні салдат, — адзначыў старшыня Кобрынскай “Белай Русi”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета Раман Мельнік. – У гэтыя мірныя восеньския дні мы аддаем даніну памяці тром салдатам Чырвонай Арміі, якія загінулі на Кобрыншчыне. Захаваць памяць аб падзеях той вайны і аднавіць усе имёны вызваліцеляў – наш святы абавязак як патрыётаў і грамадзян нашай Радзімы”.
У гэты дзень ля помніка ў вёсцы Пескі гучаў аркестр Брэсцкай вайсковай камендатуры. Урачыстыя залпы ў яснае восеньскае неба давала салютная група 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннага змагання.
У жалобным мітынгу ўзялі ўдзел кадравыя афіцэры, ветэраны, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, вучні…
Акрамя таго, урачыстую літыю па загінулых прачытаў ігумен праваслаўнага прыходу храма абраза Боскай Маткі «Ратаўніца» у аграгарадку Пескі Аляксандр Кандрацюк.
Як адзначыў асноўны спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні вайсковага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Вячаслаў Бурак, няўлічанае воінскае пахаванне было выяўлена мясцовымі жыхарамі на поле каля вёскі Сухоўчыцы Хідрынскага сельсавета.
Са словаў мясцовых жыхароў, яно прыкладна датуецца 1941 годам.
Пошукавыя працы ў адпаведнасці з рашэннем Кобрынскага райвыканкама праводзіліся падраздзяленнем 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна.
У выніку трое чырвонаармейцаў, якія разам з іншымі воінамі баранілі нашу незалежнасць, знайшлі свой апошні прытулак у брацкай магіле на кобрынскай зямлі.
Дзмітрый Бялоў, прэс-сакратар Кобрынскай раённай “Белай Русi”