Мы разам!
Міжнародны тыдзень роднай мовы стартаваў у Заводскім раёне

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова…

Шмат мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) пройдуць у Заводскім раёне з удзелам прадстаўнікоў пярвічных арганізацый Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Гэта творчыя сустрэчы пісьменнікаў з моладдзю, алімпіяды, акцыі “Смак беларускай мовы”, “ Спорт па-беларуску”, “Свяваем і танцуем па-беларуску”, інтэрактыўныя пляцоўкі, адкрытыя мікрафоны, квэст-гульні, усеагульная дыктоўка “Пішам па-беларуску разам”, літаратурныя імпрэзы “Родная мова — чароўная мова”.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 14 г.Мінска” таксама стартаваў тыдзень роднай мовы. У ходзе міжраённай гульні “Разумнікі і разумніцы” (прымалі ўдзел вучні гімназіі № 14 (Заводскі раён), гімназіі № 28 (Ленінскі раён) і сярэдняй школы № 92 (Заводскі раён) высвятлялі, хто лепш ведае родную мову, літаратуру і гісторыю.

Каманды паказалі добрыя веды па беларускай мове і літаратуры, этнаграфіі і краязнаўству, праявілі сваю кемлівасць і дасціпнасць. Перамагла каманда “Нашчадкі” (гімназія № 14). Святлана Ляоненка павіншавала усіх удзельнікаў і пераможцаў!

Усе каманды атрымалі дыпломы і падарункі ад Заводскай раённай арганізацыі г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.




Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by