Як яго адзначыла «Белая Русь» Маладзечна?
Міжнародны дзень роднай мовы…

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

Прасцей кажучы, для нас ас гэта той дзень, калі варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па-беларуску здольны кожны беларус. Бо мова – тое , што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа.


У рамках Года малой радзімы ў Маладзечне ва ўсіх установах адукацыі і культуры члены пярвічных арганізацый “Белай Русi” пад дэвізам “Той, хто не паважае роднай мовы, не паважае свой народ” (радкi належаць Івану Мележу) правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы.

Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску!" (моўны тыдзень) распачалась яшчэ з панядзелка, 18 лютага. Як гэта было? У бібліятэках была арганізавана выстава дзіцячай літаратуры "Твае першые кніжкі па-беларуску"; праводзіліся віктарыны, творчыя сустрэчы з мясцовымі пісьменнікамі і паэтамі, флэш-мобы “Язык – Quiz”.



Вучням прапанавалі напісаць іх самыя любімыя словы на беларускай мове, а затым з гэтых слоў скласці букет «Нашы любімыя словы». Любімымi словамi, па падліку, стали такiя: Радзіма, маці, каханне. Iх было найбольш.


Таксама былі падрыхтаваны фотазоны, дзе кожны жадаючы меў магчымасць сфатаграфавацца з пэўным выказваннем ў адносінах да мовы. Па ініцыятыве вучнеўскага самакіравання была арганізавана акцыя “Смачныя словы” на дзвярах класаў былі размешчаны малюнкі і надпісы да малюнкаў на роднай беларускай мове.


На перапынках гучалі вершы і песні на матчынай мове, а старэйшыя вучні пісалі эсэ “Матчына мова”.

Актывісты “Белай Русі” арганізавалі і правялі экскурсіі ў музеі Янкі Купалы “Маладзечанскай сярэдняй школы №1 ім. Я. Купалы”, ў дзяржаўны музей Янкі Купалы ў Вязынцы.

А скончыць гэты нарыс мы вырашылi знакавымi радкамi з творчасцi славутага беларускага пiсьменнiка Змiтрака Бядулi:

«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова». 

   

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by