Як дзеці пракаціліся па вясёлцы
"Лясная паляна" пад Смаргонню — гэта крута

З 22 па 30 ліпеня на базе дзiцячага рэспублiканскага аздараўляльнага цэнтру “Лясная паляна” дзейнічаў лагер “Вясёлка” — для дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату.

У нашай здраўніцы ёсць усе неабходныя ўмовы для эфектыўнага аздараўлення і адпачынку дзяцей: безбар’ернае асяроддзе, падрыхтаваны персанал, моцная матэрыяльная база для аздараўлення і пражывання дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, у тым ліку — вазочнікаў. 

Усе дні былі аб’яднаны назвай  “Каляровы настрой”. У тым сэнсе, што кожны дзень меў сваю тэму, назву, колер, змест выхаваўчай работы.

Дзеці наведвалі медыцынскія працэдуры, басейн, трэнажорную залу, а вольны час бавілі за цікавымі гульнямі, конкурсамі, удзельнічалі ў канцэртах, спартландыях, падарожнічалі па экалагічнай сцяжыне. Яны таксама наведалі маёнтак Міхала Клеафаса Агінскага у Залессі. I яшчэ шмат-шмат чаго цікавага спазналі і зведалі дзецi падчас знаходжання ў нашым аздараўленчым лагеры.

Час праляцеў хутка. Гэтак жа непрыкметна падышла да заканчэння лагерная змена.

З пастаўленымі задачамі дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка” паспяхова справіўся. 

Развітваліся з супрацоўнікамі лагера не проста бацькі і дзеці, а сапраўдныя сябры, дамаўляючыся абавязкова сустрэцца зноў. А як жа адпусціць сяброў без памятных падарункаў на памяць? Па ініцыятыве старшыні пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ларысы Забрамскай была праведзена акцыя “Падорым радасць дзецям!”. Дзецям лагера былі ўручаны падарункі – мяккія цацкі, канструктары, гульні. “Нам вельмі хочацца падарыць кожнаму з вас радасць. Мы спадзяёмся, што наша ўвага і клопат упрыгожаць ваша жыццё цёплымі эмоцыямі, а дарослым падораць надзею і ўпэўненасць, што грамадства нераўнадушнае да дзяцей з няпростым лёсам і гатовае адклікацца дапамогай на праблемы сваіх юных грамадзян”, – сказала Ларыса Забрамская, уручаючы падарункі.

Колеры ў нашай “Вясёлкі” атрымаліся розныя. А вось настрой усе дзевяць дзён быў пазітыўным! Вось.






Святлана Ізафатава, выхавальніца КУП ДРАЦ “Лясная паляна” Смаргонскага раёна


Подписывайтесь на наш канал в «Яндекс.Дзен», чтобы не пропустить интересные материалы



Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Сардиния и Беларусь сделают новые шаги навстречу
Туризм, образование и бесплатная практика в Италии
Подробнее