Ад мыцця рук да тэлемастоў
Лішні час не бывае вольным, а вольны — лішнім

Успыхнуўшая пандэмія нечакана ўнесла карэктывы ў жыццё кожнага чалавека. Пераглядзелі погляды нават тыя, хто скептычна ставіцца да непажаданых сітуацый. Мы не можам існаваць па-за межамі грамадства, таму варта прытрымлівацца элементарных гігіенічных правілаў, каб не прычыніць шкоду ні сабе, ні людзям. Многа ўжо сказана пра мыццё рук, выкарыстанне антысептыкаў ды масак, часовае абмежаванне зносін з пажылымі родзічамі.

Установы адукацыі краіны таксама клапоцяцца пра настаўнікаў і вучняў, ствараючы неабходныя бяспечныя ўмовы для адукацыйнага працэсу. Так, план работы школьнага летніка на вясновых канікулах у мінскай сталічнай школе № 21 імя М.Ф. Гастэлы быў насычаны разнастайнымі прафілактычнымі мерапрыемствамі: пачынаючы, ад інфармацыйных гутарак наконт аптымальнай дыстанцыі з субяседнікам, заканчваючы майстар-класам па эфектыўным мыцці рук. Вучні 1-4 класаў — актывісты ў школьных днях здароўя, таму спартыўныя гульні і спаборніцтвы для іх не ў навінку, асабліва калі і педагогі не супраць падтрымаць каманды не словам, а справай. Вучні добра бавілі час і ў школьнай бібліятэцы, дзе ім адкрыўся дзівосны свет кніжнага царства.

Спадзяёмся, што хвароба пойдзе на спад і неўзабаве вучняў настойліва пакліча школа. Урокі, напружванне памяці, самастойныя і кантрольныя работы… Для таго, каб зэканоміць час, філолагі загадзя рэкамендуюць вучням спіс твораў мастацкай літаратуры. Як правіла, прапаноўваюцца вялікія па аб’ёме ці складаныя для першаснага ўспрымання тэксты, якія патрабуюць асэнсавання, заклікаюць да больш дэталёвага і падрабязнага разбору твора, часам да перачытвання асобных раздзелаў, разважанняў з сябрамі ці бацькамі.

“Чытацкія ўражанні вучні (ад узросту гэта не залежыць) могуць афармляць у літаратурны дзённік, выконваць творчыя заданні: ствараць ілюстрацыі, калажы да твораў прозы і паэзіі, прыдумваць крыжаванкі, распрацоўваць анкеты для літаратурных герояў, рабіць параўнальны аналіз тэматычна блізкіх твораў у беларускай і рускай літаратуры. Асобныя вучні, натхнёныя прачытаным, спрабуюць пісаць уласныя творы, афармляць іх у зборнікі, выкладваць на прысуд падпісчыкаў у сацыяльных сетках”, — дзеліцца вопытам настаўнік рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Таццяна Сцяпанава.

Дарэчы, педагогі раяць і дарослым, якія па розных прычынах знаходзяцца дома, пасябраваць з кнігай. Сёння даступнасць кніг цяжка перабольшыць. Тым больш, што, дзякуючы магчымасцям інтэрнэт-прасторы, кнігі можа чытаць у арыгінале. Вялікае задавальненне атрымаюць бацькі, калі, узгадаўшы твор школьнай праграмы ці перачытаўшы яго, абмяркуюць з дзецьмі некаторыя аспекты. Гэтым самым, дарослыя ўзброяць дзіця яшчэ адным поглядам на сітуацыю, падкажуць магчымыя шляхі вырашэння канфлікту з пазіцыі ўласнага вопыту.

“Вучні 2-6 класаў нашай школы ўжо трэці год ахвотна ўдзельнічаюць у Міжнародным праекце “Мінск-Перм: Давайце сябраваць гарадамі” у межах культурнага супрацоўніцтва двух народаў, а таксама супрацоўніцтва дзіцячых бібліятэк № 8 Мінска і Пермі” — зазначае начальнік школьнага летніка Вольга Маркевіч.

“Традыцыйна праводзяцца тэлемасты з удзелам вядомых беларускіх і рускіх мастакоў слова, анлайн-акцыі, прысвечаныя юбілеям пісьменнікаў, святочным датам, Дню роднай мовы, Дню яднання народаў Беларусі і Расіі і іншыя”, — пагаджаецца з калегай выхавальнік групы падоўжанага дня Святлана Далганюк.

Сістэматычная праца такога кшталту дазваляе дэталёва вывучыць літаратуру, яе традыцыі, развівае чытацкую граматнасць і ўвогуле культуру маўлення вучняў. “Няма такіх кніг, у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца”, – сцвярджаў пісьменнік-гуманіст Сымон Будны. Толькі дасведчаны чытач можа пагадзіцца з гэтым выказваннем, маючы за плячыма вопыт спасціжэння кніжнай мудрасці. Важна не губляць час дарэмна, а падтрымліваць сябе ў адукацыйным тонусе, трэніраваць мозг і разважаць у любой сітуацыі.

Наконт разважанняў… Часта задумваемся з калегамі, для чаго нам сёння дадзены гэты “вольны” час? На маю думку, каб перагледзіць свае адносіны да многіх рэчаў: да родных, пра каго клапаціліся не належным чынам, да сяброў, пра якіх надоўга забывалі, спасылаючыся на ўласныя праблемы, да работы, куды не заўсёды хадзілі з жаданнем, хоць і самі аднойчы абралі гэты прафесійны шлях, нарэшце, адзін да аднаго, бо дбалі толькі пра задавальненне ўласных патрэб… У нас ёсць час выправіцца. Сесці за сямейным сталом разам, выслухаць чужыя праблемы не ў імклівай мітусні дзён, а разважліва, спагадліва, не спяшаючыся, выпіць гарбаты ў кульмінацыйны момант захапіўшай кнігі, палашчыць ката, які верна штовечар чакае ля парога, навесці парадак у душы, выкінуўшы адтуль непатрэбнае. Стаць крыху дабрэйшымі і больш стрыманымі, а, замест скаргаў, напісаць хаця б адну падзяку — урачу, настаўніку, прадаўцу… , карацей, каму палічыце патрэбным, але ад сэрца. Усё дрэннае абавязкова перамелецца, за ноччу ўзыходзіць сонца новага дня. Хочацца, каб у яго мы ўвайшлі вопытнымі знаўцамі сапраўдных каштоўнасцей жыцця.





Галіна Стральчук,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Сярэдняя школа № 21 імя М.Ф. Гастэлы г. Мінска”

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by