У сталiчным Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” адбыўся II адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак».
Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу сталі (акрамя “Ветразя”): упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска пры ўдзеле кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага фонда культуры…. А таксама Кастрычніцкая раённая арганізацыя “Белай Русi”.
Удзельнікаў конкурсу ацэньвала рада экспертаў:
*Таццяна Васільеўна Валодзіна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дацэнт, доктар філалагічных навук, старшыня Рады;
*Тамара Барысаўна Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства, лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідента Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва;
*Вячаслаў Віктаравіч Калацэй, дацэнт, кандыдат культуралогіі, загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
*Таццяна Міхайлаўна Мармыш, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і славянскіх народаў;
*Ларыса Мікалаеўна Рыжкова, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Калыханка” Міханавіцкага цэнтра фальклору Мінскага раёна Мінскай вобласці.
49 удзельнікаў конкурсу спаборнічалі ў 4 катэгорыях.
Пераможцы II адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” размеркаваліся наступным чынам:
Катэгорыя А: “Казка”, “Лічылка”
1 месца - Кірыл Кудзін з казкай «Бабы Вольчыны казкі». Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад–СШ Барысаўскага раёна.
(Да конкурсу рыхтавала Тамара Мікалаеўна Цыганкова).
Катэгорыя Б: “Казка”, “Хуткамоўка”
1 месца - Ганна Дзядзюля з казкай «Пшанічны каласок» .
СШ №71 Мінска.
(Да конкурсу падрыхтавала Святлана Васільеўна Краўчэня).
Катэгорыя В: “Казка”, “Легенда”
1 месца - Аляксандра Гірына з казкай «Дудар».
Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад-СШ Барысаўскага раёна.
(Да конкурсу падрыхтавала Марыя Васільеўна Касцюковіч).
Катэгорыя Г: “Казка”, “Імправізацыя на заданную казкавую тэму”
1 месца - Таццяна Абрамовіч з казкай «Ліпнічак».
Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад-СШ Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
(Да конкурсу падрыхтавала Алена Уладзіміраўна Сусолкіна).
P.S. Усе ўдзельнікі і пераможцы II адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і памятнымі сувенірамі.