Зараз мы вырашылі прапанаваць вашай ўвазе «пару» тэмачных інфармацыйных звестак з захаду нашай краіны.
Добры прыклад, без жартаў
Вось што распавеў нам Дзмітрый Бялоў, прэс-сакратар Кобрынскай раённай “Белай Русі”:
“У рамках рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу” у шматдзетную сям’ю Вячаслава і Таццяны Шаўчук з падарункамі завіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Васілій Дземідовіч, старшыня Кобрынскай раённай “Белай Русі”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета Раман Мельнік, а таксама начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаТаццяна Бойка.
Тое, што ў сям’і пануе лад, было відаць няўзброеным вокам: цёплая атмасфера даверу і ўзаемапавагі, старэйшыя дзеткі наглядаюць за малодшымі, дапамагаючы матулі.
Прынамсі, дзеткі ў сям’і Шаўчук, як на падбор – адны хлопцы. Арцём, Нікіта, Елісей, Цімафей ды блізняткі Арсеній і Серафім.
Бацька тольки смяецца: з дзяўчынкамі пакуль складана. Але хто ведае? Магчыма, ўсё яшчэ наперадзе. Зразумела, былі і падарункі: канцылярскія прылады ад Кобрынскай “Белая Русi” (для тых, кто з верасня пойдзе ў школу). А для самых маленькіх – развіваючыя альбомы і цацкі ад “пярвічкі” “Белай Русі” Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.
Прывітанне, новы навучальны год!
А вось своечасовы нарыс ад нашай калегі Людзмілы Пашковіч:
“У дзясятках навучальных установах раёна для школьнікаў і навучэнцаў адзвінелі першыя званкі, абвясціўшыя пачатак новага навучальнага года.
Па традыцыі, павіншаваць дзяцей прыходзіць шмат гасцей. Так, у дзяржаўным прафесіянальным ліцэе сферы абслугоўвання, у які сёлета прыйшло 190 новых навучэнцаў, пабываў дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік.
Раман Васільевіч шчыра павіншаваў навучэнцаў, а таксама выказаў упэўненасць, што кожны з iх абавязкова знойдзе сваё месца пад сонцам, таму што менавіта зараз, як ніколі, запатрабаваны сапраўдныя прафесіяналы.
Была скіравана ўвага на тое, што працы ліцэя былі шырока прадстаўлены на нядаўнім абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2019” у Ружанах.
Напрыканцы Раман Мельнік пажадаў добрых адзнак і яркіх ураджанняў ад самага лепшага перыяду жыцця – перыяду студэнцтва”.