Наш Дзень Незалежнасці
Кобрынскiя нататкi

Гордасць за мінуўшчыну, удзячнасць за сучаснасць і надзея на будучыню – менавіта гэтыя пачуцці ахопліваюць нас, калі беларусы ўспамінаюць пра вызваленне роднай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кобрыншчына таксама адзначала Дзень Незалежнасці. У мерапрыемствах прыняў удзел актыў Кобрынскай раённай “Белай Русi”.

У гэты святы дзень мы ганарымся тым, што заваявалі для сябе свабоду, незалежнасць і магчымасць адчуваць сябе гаспадарамі на сваёй зямлі, - адзначыў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета Раман Мельнік. — Гэтае свята – сімвал гераічнай мінуўшчыны нашай краіны і добры стымул для ўсіх нас працаваць так, каб нашы продкі маглі намі ганарыцца”.

Ушанаваць памяць загінулых прыйшлі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улад, арганізацый, прадпрыемстваў і службаў раёна, прафсаюзаў, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, моладзь.

Імпрэзу таксама падтрымалі артысты Кобрынскага Палаца культуры, якія парадавалі ўдзельнікаў мітынгу патрыятычнымі песнямі.

Ва ўрачыстай атмасферы Раман Мельнік і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Пеларусь Васілій Дземідовіч усклалі вянок да помніка ў скверы імя А. Марозава, створанага яшчэ ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзмітрый Бялоў, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”

На здымку аўтара: цырымонію ўскладання вянкоў да помніка ў скверы імя Марозава праводзяць Васілій Дземідовіч (справа) і Раман Мельнік

Подписывайтесь на наш Телеграм-канал, чтобы всегда быть в курсе событий!


Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by