Гэта не навiна, але… 10 верасня ў Маскве стартаваў аўтапрабег “Масква-Мінск-Брэст”, прысвечаны 75-годдзю Вялiкай Перамогi. А 21 верасня яго ўдзельнiкi даехалi да Кобрыншчыны.
Шэраг мерапрыемстваў прайшоў пры падтрымцы Кобрынскай “Белай Русi”.
У скверы Пуганава, які стаў першым прыпынкам на маршруце прабега ў нашым горадзе, у гэты дзень было людна. Павітаць удзельнікаў прабегу прыйшлі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, нашай “Белай Русi”, Кобрынска-Маларыцкай ДТСААФ, ваенных камісарыятаў, вучні і педагогі школ горада…
“У гады Вялікай Айчыннай вайны наша краіна страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават у такіх страшных умовах народ не здаўся і знайшоў у сабе сілы зрабіць так, што ў ворага гарэла пад нагамі зямля, — адзначыў дэпутат Брэсцкага абласнога Савета Раман Мельнік. – Аўтапрабег, які завітаў на нашу кобрынскую зямлю — знак глыбокай павагі да тых, хто ў свой час ўстаў на абарону Айчыны, а таксама чарговае пацвярджэнне сяброўсіх адносін паміж брацкімі народамі Расіі і Беларусі”.
Ва ўрачыстай атмасферы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч і віцэ-прэзідэнт Агульнарасійскага патрыятычнага саюза грамадскіх аб’яднанняў “Поле воінскай славы — памяць пакаленняў” Мікалай Собалеў усклалі вянок да помніка ў скверы Пуганава.
Як падкрэсліў Мікалай Собалеў, у гады вайны Беларусь прыняла на сябе самы моцны ўдар… Ну а ўдзельнікі прабегу ставяць сваёй мэтай наведаць ўсе месцы, дзе праходзіла наступальная аперацыя “Баграціён”, сустрэцца з моладдзю і ўнесці свой уклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Другая частка мерапрыемстваў прайшла ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Там падчас “круглага стала” была прэзентаваная кніга пісьменніка-гісторыка Сяргея Палонскага “Восем вялікіх бітваў 1941-1945”.
“Наша славянская зямля перажыла мноства страшэнныхт войн, аднак да гітлераўцаў ніхто і ніколі не ставіў сваёй мэтай цалкам знішчыць славян як нацыю, — адзначыў Сяргей Іванавіч. — А яшчэ ў мяне ёсць трагічнае адчуванне пагаршэння гістарычнай памяці. Мы пачынаем забываць увесь жах Вялікай Айчыннай вайны. Таму мне вельмі прыемна бачыць тут хлопцаў і дзяўчын у ваеннай форме. Важка тое, што ў ва ўсіх гарадах нас сустракае сваімі сцягамі грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, а беларуская моладзь ведае сваю гісторыю і добра памятае сваіх герояў”.
Сяргей Палонскі расказаў прысутным аб стварэнні сваёй кнігі, якая раскрывае перад чытачамі галоўныя бітвы Вялікай Айчыннай. Ён перадаў яе экземпляры ў дар дырэктару Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Ларысе Легацюк і старшыні Кобрынскага раённага “Беларускага саюза ветэранаў” — Уладзіміру Кузічу.
У сваю чаргу ад усіх кабрынчан дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч прэзентаваў пісьменніку выданні аб Кобрыншчыне, у тым ліку — кнігу “Памяць” Кобрынскага раёна.
Выдатным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства стала выступленне паэта, музыканта, ветэрана вайны у Афганістане і чэчэнскіх кампаній, палкоўніка запаса Валерыя Матвеева. Ён выканаў шэраг патрыятычных песен уласнага сачынення. Такая вось традыцыя, якая замацавалась у час аўтапрабега.
Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай раённай “Белай Русі”.
Фота аўтара