Аказанне дапамогі тым, каму яна патрэбна, падтрымка сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва – толькі некаторыя са шматлікіх задач сацыяльных служб.
На Кобрыншчыне гэтую высокую місію выконваюць супрацоўнікі Кобрынскага ТЦСАН, увесь калектыў якога знаходзіцца ў складзе “пярвічкі” раённай “Белай Русі”.
Павіншаваць калектыў Цэнтра з прафесійным святам на гэты раз прыходзiў старшыня нашай структуры, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета Раман Мельнік.
“У цэнтры ўвагі сацыяльных службаў заўсёды знаходзіцца чалавек з усімі яго праблемамі, а вага работа заключаецца ў тым, каб гэтыя праблемы эфектыўна вырашаць, — адзначыў у тым лiку Раман Васільевіч. – Напрацягу многіх гадоў мы прадуктыўна сябруем з цэнтрам, з’яўляемся шэфамі аддзялення дзённага наведвання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзроста. Мне вось вельмі прыемна, што справы нашай раённай арганізацыі заўсёды сустракаюць тут шчырую падтрымку”.
Пад апладысменты прысутных Раман Мельнік уручыў грамату Кобрынскай раённай арганізацыі і грашовую прэмію за бездакорнае выкананене ўстаўных мэтаў і задач заведуючай адддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Эле Скалковіч.
Раман таксама пажадаў усiм супрацоўнікам цэнтра поспехаў і падкрэсліў, што дзякуючы такім людзям, як яны, наша жыццё становіцца больш камфортным, а свет вакол – добрым і ўтульным...
P.S. Дзень сацыяльнага работнiка ў краiне традыцыйна адначаецца 5 студзеня.
Па інфармацыi Дзмітрыя Бялова, прэс-сакратара Кобрынскай раённай “Белай Русі”