Простымi словамi — аб важных рэчах
Кобрын. Адкрыты дыялог

Адкрыты дыялог, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытуту прэзідэнцтва, арганізаваны Кобрынскім райвыканкамам і Кобрынскай «Белая Руссю», прайшоў 21 сакавіка ў Палацы культуры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улад, арганізацый і службаў раёна, грамадскіх аб’яднанняў, удзельнікі школы маладога кіраўніка.

У ролівядучага дыялогу выступіў дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Кобрынскай «Белая Русi», галоўны рэдактар газеты «Кобрынскі веснік» Раман Мельнік.

“25-годдзе стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і чвэрць стагоддзя інстытута прэзідэнцтва – важнейшыя падзеі ў жыцці нашай краіны, – адзначыў Раман Васільевіч. – Задача дыялогу – прааналізаваць, якіх вынікаў за гэты час дасягнула наша краіна, у тым ліку і Кобрыншчына, з якімі выклікамі нам давялося сутыкнуцца, шляхі пераадолення цяжкасцяў”.


Пачаўся дыялог з прагляду тэматычнага фільма «Гісторыя маёй краіны».

А потым разам з настаўнікам гісторыі СШ № 1 г. Кобрына Наталляй Рагачук адбыўся кароткі экскурс у гісторыю. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі падзеі, якія папярэднічалі стварэнню Канстытуцыі, абмеркавалі гістарычную ролю статутаў Вялікага Княства Літоўскага і Канстытуцый БССР.

Аб тым, чаго дасягнула наша краіна і Кобрыншчына за апошнія 25 гадоў, расказалі намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Васіль Дземідовіч. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук паведаміў аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, а суддзя суда Кобрынскага раёна Наталля Каберская – аб тым, як абараняюцца правы і законныя інтарэсы грамадзян у судзе.

У сваю чаргу, пра мерапрыемствы па барацьбе з парушэннямі антыкарупцыйнага заканадаўства расказаў пракурор Кобрынскага раёна Аляксандр Петрасюк.


Канструктыўныя прыклады рэалізацыі права на свабоду аб’яднанняў таксама прывяла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Захарэвіч.

Свой разгляд знайшлі і такія важныя пытанні, як стан беларускай мовы і развіццё нацыянальных традыцый, роля Беларусі на міжнароднай арэне… У ходзе дыялогу кабрынчане задавалі свае пытанні: іх цікавілі магчымыя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, пытанні дзеючага заканадаўства.

Як справядліва адзначалася экспертамі пры падвядзенні вынікаў адкрытага дыялогу, за 25 гадоў існавання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва краіна стала моцнай і незалежнай, і наша задача – захаваць суверэнітэт. Якім будзе наш заўтрашні дзень, у першую чаргу залежыць ад моладзі. І вельмі важна, што маладое пакаленне гэта разумее.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

ЖМИ!
Выборы уже близко!