Эксклюзіўны інклюзіўны фестываль
Камянецкі раён: Рознакаляровы гарманічны свет

Добрыя традыцыі нараджаюцца заўсёды спантанна, як парыванне душы. Так атрымалася і з міжраённым інклюзіўным фестывалем мастацкай творчасці “Разам мы расфарбуем гэты свет”, які адбыўся сёлета, 4 снежня, у РДК другі раз запар і яшчэ больш наблізіўся да галоўнай сваёй мэты: стварыць свет, у якім здаровыя дзеці і іх равеснікі з абмежаванымі магчымасцямі змогуць суіснаваць гарманічна і раўнапраўна.


У фае Дома культуры перад мерапрыемствам не сціхаў дзіцячы смех. Хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна фатаграфаваліся, пераўвасобіўшыся на некаторы час у любімых герояў добрых савецкіх мультфільмаў: ката Матроскіна, прынцэсу з “Брэменскіх музыкантаў” і не толькі. У гэтым ім дапамаглі яркія фотазоны.

Тут жа можна было палюбавацца плёнам таленавітых рук выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі; наведвальнікаў рукадзельных гурткоў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Каменца (асобны, даволі вялікі, куток выставы выдзяляўся пад вязаныя вырабы Ганначкі Нігерыш) і маладых інвалідаў з аддзялення дзённага знаходжання пры ТЦСАН…


Права адкрыць фестываль атрымала Наталля Садоўская, дырэктар ЦКРАіР, выказаўшы надзею на тое, што свята стане выдатным прыкладам таго, якім павінен быць інклюзіўны свет. Сяброўскім, гарманічным, уважлівым да кожнага, бо ўсе мы марым быць патрэбнымі, дарыць радасць таму, хто побач. І з апошняй з пералічаных задач у гэты снежаньскі дзень усе артысты справіліся на выдатна!

Заслужаныя апладысменты не змаўкалі, бо кожны разумеў, колькі старання і імкнення падарыць свята было ўкладзена літаральна ў кожны канцэртны нумар. Наш раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі, напрыклад, падрыхтаваў танец з назвай, што гаворыць сама за сябе, – “Сябар побач”, а госці з Пружаншчыны, выхаванцы аналагічнага цэнтра, выйшлі на сцэну ў вобразах “палескіх багатыроў”, у латах і з мячамі – усё па-сапраўднаму!


Парадавалі сваімі выступленнямі салісты дзвюх вакальных студый Камянецкага РДК “Гукі музыкі” і “Музычны падвал”, юныя спевакі з СШ №1 і 2 Каменца, таленавітыя вучні Раснянскай, Пелішчанскай, Вярховіцкай, Высокаўскай і Свішчоўскай СШ, выхаванцы ясляў-сада №1 Каменца. Асобна адзначу наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў, чыя пантаміма “Сэрца” многіх прымусіла змахваць слязінкі. І такім прынікнёным, такім шчырым стаў верш пра наш беларускі край у выкананні Антона Чарэнды…

Фінальную рысу пад фестывалем падвялі першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына Слуцкая і клірык Сімяонаўскага храма ў каменцы, іерэй Валерый Рагавой. І я не магу не прывесці тут слушныя словы апошняга, якія запалі ў душу, напэўна, кожнаму. “Не глядзіце на людзей з абмежаванымі магчымасцямі са шкадаваннем. Яны лепшыя за нас. Яны ўмеюць дарыць радасць”. Нельга не пагадзіцца, асабліва пасля апісанага вышэй канцэрта, ці не так?

Дыпломамі аддзела па адукацыі райвыканкама былі адзначаны ўсе ўдзельнікі фестывалю.

Падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інклюзіўнага фестываля ажыццявілі – раённыя арганізацыі “Белая Русь”, “БРСМ”, Чырвонага Крыжа, РАНС, РАУС, бар “Бункер”.

І галоўнае: інклюзіўны свет стаў яшчэ на крок бліжэйшым да нас.

Настасся НАРЭЙКА.

Фота Віталія ДУЛЕВІЧА.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

«ВОСЕМЬ ЧУВСТВ ИЛИ РОЖДЕНИЕ ЧЕЛОВЕКА»
Почему стоит обратить внимание на спектакли семейного инклюзив-театра «I»
Подробнее