Творчы рэгiянальны рэпартаж з самога Захаду… Беларусi
Камянецкі раён. Гуляць дык гуляць, а Высокаму – 525

Вось дзяўчынка (такая маленькая!) пазіруе перад маміным фотаапаратам, трымаючы за рукі “веліканаў” на хадулях… Вось жанчына голасна падпявае знаёмай песні пра “эти глаза напротив”… Вось трое хлопчыкаў сядзяць, звесіўшы ногі, на вялікім кавалку сыру… Вось мужчыны спяшаюцца заняць лепшыя месцы, каб бачыць на свае вочы апошні круг байкераў па парку… Усё гэта – моманты аднаго свята. Юбілею самага заходняга горада Беларусі.

Калейдаскоп мерапрыемстваў

Распачалося ўсё у скверы. Высакаўчане ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў падчас рэквіему з нагоды 75-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўсклалі кветкі да помніка на брацкай магіле. У той жа дзень на стадыёне мясцовай школы адбыўся турнір па міні-футболе на кубак Высокага, а потым святкаванне перамясцілася ў старадаўні парк сядзібы Сапегаў-Патоцкіх.

Пакуль дзеці малявалі на асфальце горад будучыні, а ФК “Высокае” і “Доўбізна” вырашалі, хто мацнейшы, гледачы паступова збіраліся перад летнім амфітэатрам “Вясёлка жыцця”. Госці свята не абміналі ўвагай гандлёвыя кропкі з пачастункамі, а таксама атракцыёны на любы густ. Безумоўна былі ў парку і забаўлянкі для малых высакаўчан: батуты, надзіманыя горкі і машынкі, а фотазона “Белавежскіх сыроў” запрашала зрабіць здымак на памяць.

Асобна адзначу майстроў, якія прывезлі ажно з Гомеля свае ажурныя драўляныя вырабы. З гэтага ж абласнога цэнтра завіталі ў Высокае і цыркавыя артысты. На сцэну амфітэатра, якая на некаторы час пераўтварылася ў імправізаваную арэну, выходзілі фокуснікі, дрэсіраваны сабачка, “чалавек-спружына”... Усіх іх сустракалі шчырымі апладысментамі.

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дня горада пачалася з гістарычных звестак аб Высокім, якія агучыў дырэктар мясцовага ГДК Алег Грыпічук. А потым была прыгожая беларускамоўная песня пра самы заходні горад Беларусі. Выканаць гэты асабліва значны для Высокага музычны твор даверылі Юліі Логвін-Максімук з Белавежскага.

Наступнымі на сцэну падняліся ганаровыя госці свята. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Жанна Стаціўка зачытала віншавальны адрас за подпісам Баляслава Пірштука — намесніка старшыні заканадаўчага органа, які яна прадстаўляла.

Намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Аляксандр Міхальчык і старшыня Высокаўскага гарвыканкама Аляксандр Рагальчук далучыліся да цёплых пажаданняў. А спецыяльны госць з Польшчы Міколай Чарніскі агучыў яшчэ адно вішаванне ад войта гміны Мельнік, з якой Высокае падтрымлівае сяброўскія сувязі.

Быў таксама і каравай, спечаны па адмысовым рэцэпце на аграсядзібе “Валерыя” і ўручаны мэру горада. Пачастунак, дарэчы, пазней раздзялілі і раздалі гледачам. Смачна!..

Не абышлося, вядома ж, і без ушанавання высакаўчан, чый унёсак у развіццё і квітненне роднага кутка нельга было пераацаніць. На сцэну па падарункі і граматы выходзілі прадстаўнікі розных прафесій, якіх яднала адно – любоў да Высокага.

Не засталіся без увагі і маленькія пераможцы конкурсу малюнкаў на асфальце.

Падарункаў у дзень нараджэння многа не бывае

І наступным стаў для высакаўчан канцэрт Аляксандра Чорнага, спевака з Мінска, і яго шматлікіх сяброў. Слухачы цёпла сустракалі і падтрымлівалі артыстаў, сярод якіх былі таксама высакаўчане Святлана Васільева і Кацярына Крук, Іван Балаболаў і Алеся Жыўчук (апошнія – дуэт “Разам”), Юрый Лук і Дзмітрый Свірэпа з Каменца, Кацярына Чыжык Алеся Васілеўская, і Дзмітрый Шымбарэвіч з Брэста. Знаёмыя імёны, новыя песні. І як вынік – цудоўны настрой!

Думаеце, на гэтым усё? Далёка не! Свята працягвалася яшчэ адной канцэртнай праграмай, галоўным героем якой стаў тэнар Андрэй Кунцэвіч, што з’яўляецца салістам Брэсцкага гарадскога духавога аркестра. Для свайго выступлення спявак з выдатным голасам абраў разнастайныя па напаўненні песні, чым прывабіў увагу слухачоў усіх узростаў. Людзі падыходзілі бліжэй да сцэны – і вось ужо нехта кружыўся ў вальсе пад знаёмы матыў…

Святочная праграма працягвалася і абяцала выступленне добра вядомага многім беларускага спевака Германа. Паслухаць яго падцягнулася моладзь, якой ледзьве хапала месца перад сцэнай для танцаў пад папулярныя хіты. Мне асабіста запомнілася незвычайная інтэрпрэтацыя песні “Кукушка” ў выкананні госця з Мінска.

Калі прыцемкі апусціліся на парк

Напрыканцы надыйшоў час самага запамінальнага. Да высокаўскага гледача прыехалі вакальна-танцавальнае шоу “На мяжы” і шоу-балет “Феерыя” з Мінска. Яны падрыхтавалі новую праграму “Песні і танцы народаў свету”. І гэта было, паверце, запамінальна! Гледачы захапляліся выдатным вакалам і харэаграфічным майстэрствам арытыстаў. Рускія і беларускія народныя танцы змяняліся іспанскімі рытмамі і лацінай, ад якой літаральна закіпала кроў… А якія касцюмы, проста неверагоднай прыгажосці! …

А завяршылася святкаванне 525-годдзя Высокага фантастычнай вогненнай феерыяй, якую праставіў тэатр "REY SHOW".

Што тут дадаць?

Думаю, варта скончыць мой аповяд словамі, якія напісаў у той дзень на асфальце нехта з маленькіх удзельнікаў конкурсу малюнкаў. «Я люблю цябе, Высокае!»


Настасся Нарэйка. “Навіны Камянеччыны”

Фота аўтара


Подписывайтесь на наш канал в «Яндекс.Дзен», чтобы не пропустить интересные материалы


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

Сардиния и Беларусь сделают новые шаги навстречу
Туризм, образование и бесплатная практика в Италии
Подробнее