Дзеці – гэта наша благаславенне…
Камянецкі раён — аб ролi вялiкай сям’і

Такую думку (пра дзяцей) агучылі са сцэны Камянецкага раённага Дома культуры у канцы лютага тыя, хто мае поўнае права так сцвяржаць – мнагадзетныя бацькі.

Справа у тым, што тут адбыўся конкус “Лепшая мнагадзетная сям’я-2019”.

У фае РДК адразу кідаліся ў вочы (і прываблівалі апетытнымі пахамі) кулінарныя шэдэўры, прыгатаваныя ўдзельнікамі конкурсу.

А побач размясціліся выставы вырабаў наведвальнікаў двух аддзяленняў Камянецкага ТЦСАН: дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых людзей, а таксама юных мастакоў з Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Знаёмімся з сем’ямі


*Мікалай і Валянціна Літвінюкі, што выходзілі на сцэну першымі, прыехалі з Войскай, дзе жывуць, працуюць і выхоўваюць семярых дзяцей. Расціслаў, Андрэй, Іна, Міраслаў, Аляксандр, Назар, маленькая Даначка, якой толькі 3,5 месяцы, і іх бацькі былі апрануты ў адной колеравай гаме, каб падкрэсліць сваю еднасць, а на грудзях насілі ярка-чырвоныя значкі-сэрцайкі.

*Міхаіл і Таццяна Шапелі з Воўчына выступалі пад нумарам 2. У іх сям’і – 4 сыны (Іван, Аляксандр, Міхаіл і Валянцін, які ўжо паўналетні), а таксама 2 дачушкі Сонечка і Ірынка. Мяне асабіста ўразіла знешняе падабенства мужчын у гэтай сям’і, а яшчэ – артыстызм, што перадаецца, відаць, у спадчыну. Дарэчы, у 2015-м Таццяна Шапель атрымала ордэн Маці.


*Трэці нумар у конкурсе дастаўся камянчанам Аляксандру і Алесі Панасюкам, якія выхоўваюць (як у казцы!) трох дачок. Ангеліна, Паліна і Мілана ў аднолькавых блакітных спаднічках, як і ў мамы, былі вельмі сімпатычныя і мілыя.


За конкурсам – конкурс…

Пачыналася ўсё традыцыйна — з “візіткі”. Удзельнікі спявалі, чыталі вершы, дэманстравалі відэа- і фотапрэзентацыі, прадстаўлялі адмысловы герб. I ўсё гэта рабiлася з адною мэтай – арыгінальна расказаць аб сваёй сям’і. Усіх яднала ўпэўненасць: няма нічога на свеце даражэйшага за яе.


Пасля “візіткі” на сцэне былі ўстаноўлены мальберты: удзельнікі конкурсу ўзяліся за алоўкі і фламастары, каб стварыць партрэты сваіх сем’яў. Нехта абводзіў на паперы далонькі, нехта маляваў гняздзечка і птушачак, што сімвалізуюць чысціню ўзаемаадносін… Журы з цяжкасцю справілася з задачай выстаўлення балаў – так усё было прыгожа.

Трэцім стаў творчы конкурс. І падчас яго сапраўдная вясёлка талентаў заззяла над сцэнай. Выступленне сям’і Літвінюкоў пераўтварылася ў канцэрт класічнай музыкі (два хлопчыкі ігралі на піяніна, дзяўчынка – на скрыпцы)…. Шапелі парадавалі гледачоў і журы вясёлай сцэнкай з жыцця кожнай маці (прычым, у ролі яе выступаў надзвычай артыстычны… тата, якому вельмі пасавалі і хустачка, і фартушок).


А прадстаўнікі сям’і Панасюкоў паказалі на справе таленты кожнага. А яшчэ з вялікай павагай расказалі пра сваіх продкаў, інфармацыю аб якіх доўга і старанна збіралі для генеалагічнага дрэва агульнымі намаганнямі. Некалькі дзясяткаў лёсаў, часам такіх пакручастых, што цягне пісаць пра іх раман, мноства старых фатаграфій, што захоўваюцца нашчадкамі і сёння… Гэта дарагога каштуе.

І апошні конкурс – “Сямейны шэдэўр” – прадэманстараваў кулінарныя здольнасці ўдзельнікаў. На суд (і смак) журы былі прадстаўлены разнастайныя пірагі і торты. Сям’я Літвінюкоў запрасіла нас (у прамым сэнсе гэтага слова!) на сваю кухню. Дзякуючы невялікаму фільму мы паназіралі за тым, як весела і дружна завіхаюцца ля мамы старанныя дзеткі, выпякаючы пірог пад арыгінальнай назвай “Пальчыкі”.


Таццяна Шапель, галоўная кулінарка у сям’і (пакуль што, дзяўчаткі ж падрастаюць), расказала журы і гледачам пра традыцыйны яблычны пірог, які ўразіў і памерамі, і смакам, і аздабленнем.

А жаночая палова сям’і Панасюкоў выйшла на сцэну ў аднолькавых галаўных уборах сапраўдных павароў і не толькі прадставіла ўжо згатаваны дома пачастунак, але яшчэ і “накухарыла” прама на сцэне рознай смакаты для свайго таты.

Усе колеры свята

Пакінем шаноўнае журы (у склад якога ўвайшлі, у тым ліку, і дзве пераможцы абласнога конкурсу “Жанчына года-2018” Таццяна Якавук і Наталля Пракапук), раздаваць балы. А тым часам назавём тых, без каго свята мнагадзетных сем’яў было б не такім яркім. Гэта — артысты Камянецкага РДК Міхаіл Стасевіч, Надзея Шпак, Святлана Новікава і юныя ўдзельнікі дзіцячага вакальнага ансамбля “Гукі музыкі”.

Не абышлося, вядома ж, і без спонсараў. Гэта – раённыя арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК (Ірына Дуднікава), РА “Белая Русь” (Людміла Жураўлёва), ГА “Беларускі саюз жанчын” (Алена Шаблінская), гаспадыня аграсядзібы “Валерыя” Наталля Пракапук, дырэктар ПГУП “Гермес Трэйд” Наталля Алейнікава, індывідуальны прадпрымальнік Фёдар Кажадуб.

А таксама прафсаюзныя арганізацыі ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці і Вайскоўскай СШ.

Час лепшых

Яго з нецярпеннем чакалі ўсе: і сем’і, і іх групы падтрымкі, і гледачы. Затоім дыханне…

Iтак, на трэцім месцы па выніках конкурсу апынулася сям’я Шапеляў (іх намінацыя – “Самая пазітыўная сям’я”), на другім – Літвіновічаў (намінацыя “Захавальнікі традыцый”).

А “Лепшай мнагадзетнай сям’ёй-2019” стала сям’я Панасюкоў. Віншуем!


Усе атрымалі заслужаныя падарункі, сярод іх былі і асобныя. Для сям’і Шапель – ад старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Дуднікавай, сям’і Літвінюк – ад дырэктара Вайскоўскай СШ Мікалая Яфімовіча і для ўсіх удзельнікаў – ад Наталлі Пракапук (асабліва яна адзначыла маленькую Мілану Панасюк).

Яшчэ раз віншуем усiх!

Настасся НАРЭЙКА

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by