Працягваем расказваць пра прыёмы, якия ладзілі на днях на Гродзеншчыне давераныя асобы Прэзідэнта.
Ад рэдакцыі
Андрэй Барбашынскі ў Смаргоні
Андрэй Барбашынскі — давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, алімпійскі чэмпіён па гандболе, а сёння яшчэ і дырэктар сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства “Belabedding”, сустракаўся з працаўнікамі Смаргонскага заводу аптычнага станкабудавання.
На Гродзеншчыне (асабліва ў суседніх Ашмянах) Андрэй Станіслававіч даволі вядомы чалавек. Тут ён нарадзіўся, тут прайшло яго дзяцінства, сёння тут жывуць яго бацькі. У Ашмянах ладзіцца міжнародны турнір па гандболе на прызы імя А. Барбашынскага.
Звяртаючыся да прысутных, Андрэй Барбашынскі прапанаваў аб’ектыўна ацэньваць усё, што зроблена ў нашай дзяржаве за 26 гадоў. Выступоўца спыніўся на пытаннях эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў. Як дырэктар прадпрыемства, ён упэўнены, што рост зарплаты залежыць ад прадукцыйнасці працы і адпаведна ад жадання і дбайнасці работнікаў. На яго погляд, важна захаваць мір і спакой, каб наша краіна далей ішла па шляху паступовага развіцця.
На развітанне Андрэй Станіслававіч падзякаваў працаўнікоў завода за тое, што яны захавалі вернасць свайму прадпрыемству.
Сустрэўся ў гэтыя дня А.Барбашынскі таксама з работнікамі ліцейна-механічнага і агрэгатнага заводаў, вузла электрасувязі, сярэдняй школы № 6 Смаргоні, дзяржаўнага палітэхнічнага ліцэя.
“Выбар трэба рабіць не пад уплывам эмоцый, а розумам”
Такі пасыл прагучаў падчас сустрэчы рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка, даверанай асобы дзеючага Прэзідэнта А. Лукашэнкі, з жыхарамі аграгарадка Гудзевічы.
“Гаварыць пра кандыдата, даверанай асобай якога я з’яўляюся, вельмі проста, бо ўсё навідавоку, – падкрэсліла Ірына Фёдараўна. – Трэба толькі вярнуцца на 26 гадоў назад і ўспомніць, як мы жылі, што ў дэфітыце былі нават запалкі, не гаворачы пра прадметы першай неабходнасці. Змены, якія адбыліся ў краіне на працягу больш як двух дзесяцігоддзяў, сталі для нас звычнымі. Але калі-нікалі ўсё ж трэба нагадваць пра тое, што было і што стала”.
Самым вялікім дасягненнем улады Ірына Фёдараўна назвала тое, што беларусы маюць сваю дзяржаву – незалежную, суверэнную, мірную, якая вельмі актыўна развіваецца.
“Я лічу нашага Прэзідэнта гарантам незалежнасці Рэспублікі Беларусь, –сказала І. Кітурка. – І, калі вы 9 жніўня пойдзеце на выбарчыя ўчасткі, задайце сабе пытанне: “За што я буду галавасаць?” За стабільнасць, сацыяльна арыентаваную палітыку дзяржавы, за тое, што нашы хлопцы не ваююць у гарачых кропках, за развіццё лічбавай эканомікі, падтрымку маладых і шматдзетных сем’яў, пачынаючых спецыялістаў ці за штосьці тое, невядома што, што нам абяцаюць іншыя кандыдаты?
Ведаеце, зараз шмат інфармацыі ляціць з усіх крыніц, камусьці выгадна разбухторыць сітуацыю ўнутры краіны. Таму трэба думаць, аналізаваць. Капіце дабро, памятайце, што валавы ўнутраны прадукт падымаецца не сходамі і лозунгамі на вуліцы, а канкрэтнай працай. Упэўнена, што свой выбар вы будзе рабіць не пад уплывам мінутных эмоцый, а розумам”.
Таксама адбыліся іншыя сустрэчы Ірыны Фёдараўны ў Мастоўскім і Шчучынскім раёнах: з жыхарамі аграгарадкоў Дубна і Ражанка, працоўнымі калектывамі Лунненскай сярэдняй школы, сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азяранскі», акцыянернага таварыства «Шчучынаграпрадукт», у Дварцы творчасці дзяцей і моладзі.