Дзень Маці ўжо прайшоў, і, здавалася, усі віншавальныя прамовы ўжо сказаны, але гэта не так. Да нас па-ранейшаму прыходзяць тэксты ад членаў нашага аб'яднання, дзе зноў і зноў паказана ўся любоў да нашых мамам.
------------------------------------
Школа — прастора для дзейнасці ініцыятыўных аднадумцаў, тэрыторыя агульных спраў, месца для вучобы і творчасці. Любыя святы тут адзначаюцца маштабна і штогод па-новаму. Вось і 14 кастрычніка, у Дзень усіх мам, у сталічнай школе №21 імя М.Ф. Гастэлы з раніцы гучалі цёплыя віншаванні ў адрас настаўнікаў, якія па сумяшчэнні з’яўляюцца клапатлівымі матулямі і дбайнымі гаспадынямі.
Святкаванне пачалося яшчэ задоўга да важнай даты. Вучні рыхваталіся да ўдзелу ў выставе “Букет для матулі”, куды яны прэзентавалі ўласна створаныя шэдэўры з прыродных матэрыялаў. Акцыя “Мама свет падаравала” мела на мэце паказаць, наколькі розныя ў нас матулі па узросце, характары, густах, прафесіях, але такія родныя і моцна любімыя сваімі дзецьмі. Вучні прыносілі фотаздымкі і малюнкі, каб падзяліцца з таварышамі шчаслівымі момантамі жыцця, хвілінамі замілавання, шчырага сяброўства з самым родным чалавекам ці паказаць сумесныя справы.
У школьнай бібліятэцы напярэданні свята праходзіла выстава “Мама, маці, матуля”. Чытачам былі прапанаваны як паэтычныя, так і празаічныя творы беларускай і замежнай літаратур. Пранікнёныя радкі пра маці гучалі і з вуснаў саміх вучняў, якія дэкламавалі вершы Р.Барадуліна, М.Танка, П. Броўкі, М. Шабовіча, Я. Янішчыц на паэтычных перапынках.
Музыкальна-паэтычная імпрэза “Маміна сэрца” ўключыла мноства творчых нумароў самадзейных артыстаў: ад сцэнак і відэаролікаў да шчымлівых песень і танцаў. Кожны з вучняў змог праявіць талент, выказаць са школьнай сцэны пачуцці прызнання, удзячнасці адзінай і непаўторнай маме. Пачалося мерапрыемства танцам 1 “А” класа, вучні якога ўжо не толькі адаптаваліся ў школе, але і смела пакараю сцэну. Эстафету прынялі пяцікласніцы Лізавета Галанава з песняй “О гэты джаз” (дзяўчынка з’яўляецца салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра), Сафія Пілат з сучасным харэаграфічным нумарам, на саксафоне іграла Меланія Патанейка з 5 “А” класа, на фартэпіяна — Марыя Валевіч з 2-га “Б”. Пракнікнёна выканала песню “Памолімся за бацькоў” Эвеліна Іваноўская з 11 “А” класа, чым да слёз расчуліла мацярынскія сэрцы…
Нават сарамлівае асенняе сонца ў гэты дзень вітала задаволеных матуль. Давайце гаварыць ім цёплыя словы не толькі з нейкай нагоды, а проста таму, што яны ёсць у нас, што яны такія — родныя, уважлівыя, нясмотныя ў клопатах і бязмежныя ў любові да сваіх дзяцей.
Галіна Стральчук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА “Сярэдняя школа №21 імя М.Ф. Гастэлы г. Мінска”, член Савету Цантральнай раёнай арганізацыі “Белай Русі”