Полацкі і Новаполацкі гуманітарны трыумф
Фінал конкурсу чытальнікаў у Купалаўскім тэатры

22 студзеня ў сталічным тэатры Янкі Купалы прайшоў фінальны этап конкурсу чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Ён быў прысвечаны Году малой радзімы.

На ўдзел у адборачным туры было пададзена каля 150 заявак з Наваполацка, Полацка і Полацкага раёну, але у фінал увайшлі толькі 30 лепшых работ.

Фіналістаў ацэньвала кампетэнтнае і паважанае журы ў склад якога ўвайшлі:

*Генадзь Давыдзька, пасады якого пералiчваць тут няма сэнсу, у мінулым — дырэктар Купалаўскага тэатра;

*Наталля Рачкоўская - кiраўнiк узорнага тэатра юнацкай творчасці Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей i моладзi Мiнiстэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь;

*Вячаслаў Дурноў, першы намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

*Алёна Левiна, загадчык метадычнага кабiнета Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей i моладзi Мiнiстэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь;

*Навум Гальпяровіч, беларускі журналіст і паэт, галоўны дырэктар радыё «Беларусь»;

*Валянціна Гарцуева, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, уладальніца медалю Францыска Скарыны;

*Iгар Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы;

*Валерый Барадзеня, першы прарэктор Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Па выніках конкурсу перамогу атрымала вучаніца Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 2 – Анастасія Вяршыніна.

З невялікім разрывам у балах другое места заняў таксама вучань Полацкай гімназіі – Максім Мардвін.

Трэцяе месца прысуджана Ўладзіславу Шкетаву, вучню Баравухскай сярэдняй школы № 15 з Наваполацка.

Пасля завяршэння конкурсу была праведзена экскурсія па тэатры імя Янкі Купалы і ліцэі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у якім для дзяцей быў арганізаваны яшчэ i абед.

Завяршэннем конкурснага дня стала наведванне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача: на спектакль Уладзіміра Караткевіча. Там хлопцы і дзяўчаты змаглі пранікнуцца таемнай гісторыяй «Дікага палявання караля Стаха».


P.S. Асобную падзяку Наваполацкая гарадская «Белая Русь» выказвае:

*адкрытаму акцыянернаму таварыству «Нафтан»;

*дырэктару Нацыянальнага академічнага тэатра імя Я. Купалы — Паўлу Латушка;

*дырэктару ліцэя БДУ – Ігару Варакса;

*дырэктару Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача – Ўладзіміру Савіцкаму.

Аўтарка: Алеся Кажан. Фота: Патыш Вячаслаў

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by