Як працуе дэпутацкая група «Белая Русь»?
Фестываль беларускага слова праходзіць у Вiцебску

Источник: Витебские вести

Упершыню арганізатарам фестывалю беларускага слова, які з 3 па 7 снежня праходзіць у ВДУ імя П. Машэрава, разам з філалагічным факультэтам стала дэпутацкая група «Белая Русь» абласнога Савета дэпутатаў (пры ўдзеле прадстаўнікоў аналагічнай суполкі з Віцебскага гарсавета).

Мэтамі фестывалю з’яўляюцца папулярызацыя беларускай мовы і культуры сярод моладзі, прафарыентацыя. Яго ўдзельнікі – студэнты ўніверсітэта, у тым ліку з замежжа, выкладчыкі, а таксама вучні і настаўнікі школ абласнога цэнтра.

На ўрачыстым адкрыцці фестывалю іх віталі члены РГА «Белая Русь» – дырэктар віцебскай СШ №45, кіраўнік дэпутацкай групы «Белая Русь» аблсавета Таццяна Аўтухова, дэкан філфака, доктар педагагічных навук, прафесар і дэпутат аблсавета Сяргей Нікалаенка, першы прарэктар ВДУ, доктар эканамічных навук, прафесар, дэпутат гарсавета Валянціна Багатырова.

У праграме фестывалю – спектакль-калаж паводле камедыі Уладзіміра Бутрамеева «Новыя прыгоды Несцеркі», рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Навукова-метадычная думка на Беларусі», прысвечаная 100-годдзю «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, інтэлектуальная гульня «Збяры Беларусь у думках і сэрцы», выстава дэкаратыўных вырабаў «Свет нашых захапленняў» і іншыя цікавыя мерапрыемствы.

Міні-ўрок і майстар-клас сённяшнім і будучым калегам дала колішняя выпускніца ўніверсітэта, зараз настаўніца беларускай мовы і літаратуры Баравухскай СШ №15 Наваполацка, пераможца Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2017» Святлана Румянцава.

Майстар-клас «Філфакаўцы ў коласаўцаў» быў прапанаваны мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Міхаілам Краснабаевым.

Народныя выбраннікі Віцебшчыны з ліку членаў РГА «Белая Русь» гатовы падтрымаць не толькі асветніцкія праекты ВДУ, які становіцца цэнтрам беларускасці ў вобласці. Аднайменная група ў абласным Савеце дэпутатаў хаця і створана не так даўно, але ўжо прыняла актыўны ўдзел у шэрагу прыкметных грамадскіх праектаў і акцый.

Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА.


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by
Внимание! Новогодний конкурс!
Друзья! Делитесь с нами вашими новогодними историями! Станьте лучшим и получите приз!
Подробнее
ЖМИ!
Прочти и выскажи свое мнение! Не молчи!