“Граніт-Агра” напередзе…
Дзятлаўскія героі жатвы. Уладзімір Гукіш і Казімір Рысюк

31 ліпеня камбайнер Уладзімір Гукіш з ААТ “Граніт-Агра” першым ў раёне намалаціў 1000 тон зерня.

Калі б на Дзятлаўшчыне была кніга жніўных рэкордаў, то першая старонка, безумоўна, дасталася гэтаму працаўніку. Жніўны стаж Уладзіміра Гукіша складае 35 гадоў: тры адпрацаваў ён памочнікам і 32 – на чале камбайнавага экіпажа.

Уладзімір Іванавіч шэсць разоў быў удзельнікам рэспубліканскага свята “Дажынкі”. А на абласных і раённых “Дажынках”, як пераможца ці прызёр ў спаборніцтве, прысутнічаў літаральна кожны год.

Апошнім часам памочнікамі ў яго – дарослыя дзеці. Адзін сезон адпрацавала дачка Ірына і пяць – сын Андрэй. Вось і на жніве гэтага года бацька з сынам поруч.

Яны разам прымалі віншаванні з намалотам першай тысячы тон на Дзятлаўшчыне. Ва ўрочышча  Садкава, дзе паспелі 110 гектараў яравога ячменю і цяпер там працуюць камбайны, прыехалі з віншаваннямі і падарункамі  прадстаўнікі райвыканкама, “Белай Русі”, адміністрацыі мясцовай гаспадаркі, работнікі культуры…

Уладзіміра і Андрэя Гукішаў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч,  ён жа — старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання  “Белая Русь” .

Ён выказаў падзяку за іх нялёгкую працу, пажадаў здароўя, сонечных дзён, спраўнай тэхнікі і — не спыняцца на  дасягнутым.

Літаральна праз пару хвілін пасля ўрачыстасці магутны камбайн “Лексіён-580” прадоўжыў сваю жніўную працу. Яравы ячмень урадзіў някепскі: выходзіць у сярэднім па 50,5 цэнтнера з гектара.

У гэты ж дзень, 31 ліпеня, да кагорты вадзіцеляў-тысячнікаў ААТ “Граніт-Агра” далучыўся  Казімір Рысюк. Ён перавёз ад камбайнаў 1072 тоны зерня. Казіміра Браніслававіча таксама павіншавалі, уручылі падарункі і прэміі.


Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by