Хто яны, шасціснопскія сваякі з Чэрвеншчыны?
Дзесяць гадоў — і шмат дасягненняў

10-гадовы юбілей творчай дзейнасці адзначыў на днях ансамбль народнай песні «Шасціснопскія сваякі» з Шасціснопскага сельскага дома культуры.

На адным дыханні, лёгка, з уздымам арганізавалі і правялі разам з землякамі, суседзямі, калегамі ўдзельнікі гэтага самабытнага калектыву свой юбілейны дзень нараджэння.

Загадчык дома культуры Вольга Манюшка і мастацкі кіраўнік Аксана Маціюнас разам з аднадумцамі зладзілі цудоўнае свята песні. Невялікая зала сельскага дома культуры была запоўнена гледачамі – даўнімі прыхільнікамі творчасці калектыва. Нават з Дукоршчыны дзве жанчыны прыехалі на таксі, спецыяльна на канцэрт любімых выканаўцаў. А аднавяскоўцы завіталі на канцэрт разам з унукамі, якім таксама падабаюцца песні “Сваякоў”.

Павіншаваць адметны калектыў аднадумцаў і натхнёных людзей прыехалі з добрымі словамі і падарункамі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка, дырэктар раённага цэнтра культуры і адпачынку Алена Гоман і калегі па творчасці самадзейных артыстаў. Мы маем на ўвазе гумарыстычны гурт “Зажигалки” з вёскi Драчкава Смалявіцкага раёна, гурт “Крыніца” з Раванічскага дома культуры, народны хор Смілавічскага дома культуры, а таксама работнікаў Валевачоўскага, Пухавічскага дамоў культуры.

У прывітальным слове Лідзія Шчацінка сказала, что ўдзячна усім удзельнікам ансамбля за аптымізм, дабразычлівасць, энтузіазм, прыхільнасць да народнай песні.

Вось ужо 10 гадоў у розную пагоду, адклаўшы хатнія справы, вы спяшаецеся на репетыцыі, — шчыра падмецiла яна. — Заўсёды на пад’ёме, з весялосцю, лёгкасцю і гумарам праводзіце вы свае выступленні. Захоўвайце і надалей такі малады задор і бадзёрасць духа”.

Начальнік аддзела ўручыла “Удзячныя пісьмы” Ігару і Валерыі Гарашчук, Аксане і Івану Маціюнас,Ганне Хілько, Таццяне Жураўлёвай, Святлане Бахшаліевай, Алене і Льву Шыліным, Жанне Станкевіч, Валерыю Лаўцэвічу,таццяне Семашка, Раісе Лухверчык, Алене Тубаевай, Любові Гарашчук.

Прадстаўнікі раённай “Белай Русi” уручылі калектыву “Шасціснопскія сваякі” карзіну з жывымі кветкамі — у знак удзячнасці за талент, натхненне і прыемныя эмоцыі. Вось.


Па iнфармацыi Галіны Гамеза

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by

ВСЕ НА БОРЬБУ С КОРОНАВИРУСОМ!
В Беларуси стартует уже третья волна пандемии коронавируса, но люди в основном не то, чтобы думают о скорейшей прививке от этой напасти, а еще и продолжают активно противиться элементарным средствам индивидуальной защиты — санитайзерам и маскам
Подробнее