Дзейнасць раённых СМІ і грамадскіх аб’яднанняў, страхавыя і банкаўскія паслугі, а таксама пытанні, якія хвалююць усіх – гэтыя і іншыя тэмы сталі падставай адзінага дня інфармавання, які правялі на базе РФАУ “Атлант” удзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы №7. У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік, прадстаўнікі ААТ “АСБ Беларусбанк” і Белдзяржстраху.
Адзіны дзень інфармавання прынес супрацоўнікам РФАУ “Атлант” шмат карыснай інфармацыі – прадстаўнік ААТ “АСБ Беларусбанк” Надзея Свідуновіч расказала прысутным пра банкаўскія прадукты, якія могуць значна спросціць фінансавае жыццё і дапамагчы выгадна ўкласці сродкі. З вялікай цікавасцю была ўспрынята інфармацыя пра страхаванне жылля і маёмасці, з нюансамі якога ўдзельнікаў сустрэчы пазнаёміла начальнік аддзелу па рабоце з грамадзянамі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кобрынскаму раёну Алена Слабадзянюк.
Пра работу Кобрынскай “Белай Русі” і раённай газеты “Кобрынскі веснік” супрацоўнікам РФАУ “Атлант” расказаў Раман Мельнік. Ён адзначыў, што “Белая Русь” чакае ў сваіх радах, у першую чаргу, ініцыятыўных людзей, гатовых на канкрэтныя крокі, каб зрабіць сваё жыццё больш насычаным і цікавым, а таксама аказаць рэальную дапамогу тым, каму яна патрэбна. Раман Васільевіч нагадаў пра багаты вопыт дабрачыннай і патрыятычнай работы, якую праводзіць “Белая Русь” на Кобрыншчыне, і падкрэсліў, што ў супрацоўніцтве з новымі партнёрамі можна рэалізаваць шмат новых цікавых ідэй. Акрамя таго, пазітыўны разгляд пад час сустрэчы знайшло пытанне аб стварэнні у РФАУ “Атлант” пярвічнай арганізацыі “Белай Русі” – якая, можна быць упэўненым, зусім хутка ўнясе свой ўклад у развіццё грамадскага аб’яднання на Кобрыншчыне.
Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”