Дзяржаўная сімволіка - увасабленне любві нашага народа да роднай зямлі і адлюстраванне багатых нацыянальных традыцый. Кобрыншчына 12 мая адзначыла Дзень Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прыняў удзел актыў Кобрынскай раённай “Белай Русi» на чале з яе старшынёй Раманам Мельнікам
“Кожны з нас павінен усведамляць сваю асабістую адказнасць за лёс нашай краіны, - адзначыў Раман Мельнік. – Паглядзіце, нават маленькія дзеці, якія разам з бацькамі прыйшлі на гэтае свята, моцна трымаюць у руках маленькую выяву Беларускага Сцяга. Такія святы дораць усім нам пачуццё гонару і ўпэўненасці ў тым, што, выхоўваючы маладое пакаленне на прынцыпах духоўнасці, шанавання галоўных сімвалаў краіны, мы дапаможам нашай Беларусі заставацца моцнай і квітнеючай”.
Права падняць Сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Цімашук і Уладзіслава Крыцкая, вучаніца 11-га класа СШ №2 г. Кобрына, неаднакротная удзельніца і пераможца конкурсаў даследчых і творчых работ, пераможца абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах.
Гледзячы на тое, як пад іх рукамі узнімаецца ў неба сімвал нашай дяржаўнасці, станавілася зразумела: непарыўная сувязь пакаленняў у нашай краіне заўсёды будзе першачарговай падставай развіцця і стваральнай працы.
Ва ўрачыстай атмасферы узнагароды атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне ў 2018 годзе найлепшых вынікаў у працоўнай і грамадскай дзейнасці. Iх фотаздымкі занесены на Дошку Гонару Кобрынскага раёна.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
На здымку:
актыў Кобрынскай раённай “Белай Русi” на ўрачыстым мітынгу