75 год свабоды и спакою
Чырвоная гваздзіка памяці. Усім вызваліцелям Пружаншчыны прысвячаецца

На гэтым тыдні Пружаншчына адсвяткавала Дзень вызвалення. Вялікае свята. Але ў гэты дзень на душы ў кожнага чалавека змагаюцца два пачуцці: жалоба і шчасце. Родны Мінск ужо жыў вольна, а горад Пружаны, іншыя населеныя пункты раёну з апошніх сіл, усімі даступнымі сродкамі набліжалі сваю свабоду.

Здаецца, што палі і сенажаці, дрэвы і кустоў’е, усе жывыя істоты ўжо не маглі вытрымаць жудаснага гнёту. Таму на барацьбу з лютым ворагам узнімаліся мужчыны і жанчыны, падлеткі і людзі сталага ўзросту. Вялікае шчасце вызвалення прыйшло 17 ліпеня. У гэты час кожны куточак зямелькі роднай лікаваў ад шчасця.

У вялік для раёну дзень ля помнікаў і абеліскаў, на магілах Невядомых салдат і на пахаваннях пад Чырвонай зоркай ускладваліся кветкі. На гарадскіх могілках, каля Брацкай магілы, была праведзена акцыя “Гваздзіка памяці”, на якой прысутнічалі кіраўнікі раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку і грамадскіх, гараджане і госці горада.


Стаіўшы дыханне, прысутныя слухалі выступленне старшыні Пружанскага райвыканкама Юрыя Бісуна, дзе прагучалі тыя страшэнныя лічбы людскіх страт, якія і сёння ўражваюць сваёй жорсткасцю і безчалавечнасцю.

Канешне, актыўны ўдзел у мерапрыемствах раёна прыняла і Пружанская “Белая Русь”. Ад імя актыву падзячныя словы пераможцам і надзею на мірнае і шчаслівае жыццё выказала ў сваім выступленні старшыня Пружанскай раённай арганізацыі Таццяна Кашкан.


Дзякуй усім пружанцам, якія набліжалі Перамогу, землякам, якія мужна змагаліся за вызваленне роднай зямлі. Вечная памяць тым, хто жыццё сваё палажыў за свабоду і незалежнасць, ветэранам, хто не дажыў да сённяшняга шчаслівага дня.

Мы, жыхары свабоднай і незалежнай Беларусі, верым, што і надалей нашы нашчадкі будуць шанаваць памяць герояў і жыць у міры і шчасці. Няхай квітнее наша родная, з любоў’ю дагледжаная Рэспубліка Беларусь.


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by