“Белая Русь” – за працу на роднай зямлі
“Белая Русь” – за працу на роднай зямлі

Урачыстая праграма, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, прайшла ў Кобрынскім Палацы культуры. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Раман Мельнік.

- Хочацца ад усёй душы шчыра павіншаваць з прафесійным святам усіх хлебаробаў, працаўнікоў вёскі, – адзначыў Раман Васільевіч. – Справа, якую яны робяць кожны працоўны дзень, з’яўляецца адной з галоўных падстаў дабрабыту нашага рэгіёна і усёй Беларусі. Прадукцыя аграпрамысловага сектару – гэта самае каштоўнае золата, якое ёсць у нашай краіне, і менавіта гэтыя людзі, якія працуюць на роднай зямлі, заслугоўваюць самых шчырых слоў удзячнасці.

Пад шчырыя апладысменты прысутных Раман Мельнік уручыў граматы Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і памятныя падарункі перадавікам сельскай гаспадаркі і перпрацоўчай прамысловасці АПК Кобрыншчыны. Узнагароды атрымалі начальнік участка №1 ААТ “Стрыгава” Аляксандр Смоліч, галоўны бухгалтар ААТ “Днепра-Бугскае Вера Скрашчук, заведучы складам ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” Святлана Кардзялюк, трактарыст-машыніст ААТ “Навасёлкаўскі” Аляксандр Кекала і аператар машыннага даення ААТ “Дружба народаў” Ала Кавалёва.

Як справядліва адзначыў Раман Мельнік, па выніках года аграрыям Кобрыншчыны ёсць чым ганарыцца, але гэтыя дасягненні ніколі не даюцца лёгка. Таму што менавіта сельская гаспадарка – тая сфера, дзе пераадолець усе цяжкасці і дабіцца добрых вынікаў можна толькі дзякуючы поўнай адданасці сваёй працы і сапраўднай любові да роднай зямлі.

Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”

На здымку аўтара: Раман Мельнік уручае граматы і памятныя падарункі перадавікам аграпрамысловага сектару Кобрыншчыны

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by