Спаборніцтва па стральбе
“Белая Русь” – за патрыятычнае выхаванне!

На Кобрыншчыне падведзены вынікі адкрытых спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод устаноў адукацыі раёна на прызы Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ і Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прыняў удзел старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік.

- Сіламі Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ вядзецца вялікая работа па патрыятычнаму выхаванню моладзі, якое ўвасабляецца у тым ліку і ў такой практычнай форме, як спаборніцтвы па стральбе, - адзначыў Раман Васільевіч. – Я ўпэўнены, што навыкі, атрыманыя падчас гэтай работы, спатрэбяцца будучым абаронцам Айчыны. Нельга забываць і аб тым, што значная частка тых, хто сёння працуе ў структурах ДТСААФ – кадравыя афіцэры, якія ведаюць, як выхоўваць нашу моладзь сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы. “Белая Русь заўсёды будзе падтрымліваць гэтую работу, таму што выхаванне патрыятызму як вышэйшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці – адна з нашых галоўных задач.

Ва ўрачыстай атмасферы старшыня Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ Аляксандр Аксюціч і Раман Мельнік уручылі пераможцам дыпломы і грашовыя прызы ад Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ, граматы і прызы ад Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, газеты “Кобрынскі веснік” і сертыфікаты ад магазіна “Камп’ютар-сервіс”.

Дзмітрый БЯЛОЎ,

прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by