Выязная калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прайшла на Кобрыншчыне. У падрыхтоўцы мерапрыемства прыняў удзел страшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік.
У файе ўсіх удзельнікаў пасяджэння калегіі сустракала фотавыстава, падрыхтаваная карэспандэнтамі газеты “Кобрынскі веснік” - членамі “пярвічкі” “Белай Русі”, прысвечаная знакавым падзеям і лепшым працаўнікам аграпрамысловага сектару Кобрыншчыны. Месца на фотавыставе знайшлося як для перадавікоў галіны, так і для маладых спецыялістаў, якія ўжо паспелі зарэкамендаваць сябе з найлепшага боку.
- Кобрынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” заўсёды з асаблівай пашанай ставіцца да працаўнікоў сяла, якія сваёй працай забяспечваюць хлеб на нашым стале і ўносяць пачэсны ўклад у эканамічную бяспеку рэгіёна, - падкрэсліў Раман Мельнік. – На старонках нашай газеты “Кобрынскі веснік” сельскагаспадарчай працы надзяляецца асобая ўвага, а людзі, якія працуюць на зямлі Кобрыншчыны, заўсёды будуць карыстацца заслужанай павагай.
Адным з праяўленняў гэтага стала акцыя ад Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” “Падпіска для хлебароба”, у рамках якой лепшыя прадстаўнікі галіны ўзнагароджваюцца падпіскай на раённую газету “Кобрынскі веснік”. У сваю чаргу, супрацоўнікі сельскагаспадарчых арганізацый папаўняюць рады членаў “Белай Русі” на Кобрыншчыне – а значыць, наперадзе у арганізацыі яшчэ многа добрых сумесных спраў і новых дасягненняў.
Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РАГ "Белая Русь"