У Першамайскім раёне г.Бабруйска працягваецца акцыя «Нашы дзеці»
«Белая Русь» i нашы дзецi

Першамайская раённая арганізацыя «Белай Русi» г.Бабруйска ў межах рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» паводле добрай традыцыі, якая ўсталявалася ў раёне ўжо даўно, наведала дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і мнагадзетныя сем’і Першамайскага раёна.

З падарункамі прадстаўнікі «Белай Русі» на чале са старшынёй раённай арганізацыі – Аляксандрам Пухавым, старшынёй Першамайскай арганізацыі па тэрытарыяльным прынцыпе аддзела па адукацыі – Наталляй Топалевай, начальнікам аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска, наведалі мнагадзетныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу раёна, каб уручыць падарункі: канцылярскія прылады, цацкі і цукеркі для дзяцей. Стварыць радасны настрой і адчуванне цуду дапамаглі Дзед Мароз і Снягурка, якія таксама віншавалі сем’і.


У ліку шаноўных гасцей прысутнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віталь Уласевіч.


Мнагадзетная сям’я Аўраменка стала першым пунктам візіту. Бацькі Іван і Алена выхоўваюць чацвярых дзяцей. Самай малодшай Насці адзін год, старэйшай Арыне чатырнаццаць, Аляксандра пайшла ў першы клас, а Аляксей дашкольнік. У мнагадзетнай сям’і створаны спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей.


Віталь Уласевіч, Наталля Топалева, Аляксандар Пухаў шчыра павіншавалі сям’ю Аўраменка з Новым годам і надыходзячымі каляднымі святамі, пажадалі ім моцнага здароўя, шчасця, каб кожны з дзяцей стаў годным грамадзянінам сваёй краіны.

Удзельнікі акцыі наведалі ў гэты дзень і дзіцячы дом сямейнага тыпу Салодкіх, у якім жывуць і выхоўваюцца 11 дзяцей-сірот. Дзеці не хавалі сваёй радасці ад нечаканай увагі з боку прадстаўнікоў улады. Іх вочы свяціліся шчасцем і ўдзячнасцю. 2018 год для гэтай сям’і адзначыўся шэрагам грамат і медалеў, якімі былі ўзнагароджаны дзеці за дасягненні ў спорце і выстаўках. Бацькі-выхавальнікі Ігар і Наталля Салодкія са шчырымі словамі падзякі сустрэлі гасцей.


Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by
Внимание! Новый весенний фотоконкурс!
«Отцы и дети» — теперь на фотографиях