Сакавік на Вiцебшчыне пачаўся з прыгажосці
“Беларусачка-2019”. Дуброўна ззяў

Сакавік у культурным жыцці Дубровеншчыны пачаўся з традыцыйнага і вельмі прыгожага святочнага мерапрыемства “Беларусачка-2019”. Падчас конкурснай праграмы журы і гледачы павінны былі вызначыць самую таленавітую дзяўчынку-падлетка.

За ганаровае званне спаборнічалі пяць прадстаўніц раёна.


На шляху да перамогі дзяўчынкам трэба было прайсці шэраг іспытаў. Арганізатары конкурснай праграмы зрабілі ўсё, каб гледачы ў поўнай меры атрымалі эстэтычную і эмацыянальную асалоду ад сустрэчы з кемлівымі, артыстычнымі дзяўчынкамі.

Удзельніцы павінны былі прадставіць візітоўку, звязаную па тэматыцы з родным краем, прадэманстраваць свае таленты, прыгатаваць страву, прыняць удзел у конкурсе-экспромце “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Праграма была пабудавана так, што для гледача гэта выглядала, як звычайны тэматычны канцэрт. Уражанне падмацоўвала яшчэ і тое, што ў некаторых конкурсах дзяўчаты паказвалі сумесныя нумары. Гэта тычыцца конкурсу “Харэаграфічная замалёўка на мелодыі песень ваенных гадоў” і конкурс-дефіле “Прыгажуня”.


Журы доўга падводзіла вынікі, а ў глядзельнай зале вызначылі, хто заслужыў “Прыз сімпатыі гледачоў”. Так атрымалася, што вынікі прафесійнага журы і меркаванне гледачоў саўпалі.

Старшыня раённай “Белай Русi” Святлана Рыжанская павіншавала ўдзельніц мерапрыемства, адзначыўшы іх таленты і здольнасці. Яна таксама ўручыла ім прызы.

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
https://pomogut.by/
Белорусский республиканский союз молодежи
http://brsm.by/
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by