Кобрыншчына жжот
Адкрыты дыялог з моладдзю, альбо “пройдзе час”…

Як захаваць “халодную галаву” ва ўмовах інфармацыйнага ціску? З чаго распачаць адкрыццё ўласнай справы? З якіх каштоўнасцяў пачынаецца сапраўдная сям’я?

Гэтыя і іншыя пытанні знайшлі свой разгляд падчас панэльнай дыскусіі на тэму “Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь”. Яна прайшла у Кобрынскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы пад эгідай Кобрынскай “Белай Русi”.

У сустрэчы прынялі удзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі Раман Мельнік, прадстаўнікі пракуратуры Кобрынскага раёна, бізнесу, дабрачынных аб’яднанняў і шырокай грамадскасці.

Пройдзе час, і менавіта гэтыя маладыя людзі стануць у руля нашай краіны, і будуць вырашаць, у якім накірунку будзе рухацца наша грамадства, — казаў Раман Мельнік. – У той самы час менавіта моладзь – вельмі ўразлівая катэгорыя, якая, на жаль, лёгка паддаецца дэструктыўным уплывам. Утрымаць нашых маладых людзей у рамках традыцыйных каштоўнасцяў, у русле стваральнай працы– наша перачарговая задача”.

Пасля прагляду відэафільма аб тэхналогіях і заказчыках “каляровых рэвалюцый” надышла пара жывога дыялогу.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, моладзь, як і старэйшае пакаленню, у нашай краіне знаходзіцца пад асобай увагай. На Кобрыншчыне створаны выдатныя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі, для вядзення здаровага ладу жыцця, для ўсебаковага развіцця і самаўдасканалення.

Аб адказнасці, якая можа наступіць за неабдуманыя дзеянні, ішла гаворка ў выступленні памочніка пракурора Кобрынскага раёна Рамана Гушчына. Ён падкрэсліў, што са старажытных часоў перамога ў войнах дасягалася не толькі зброяй, але і словам. Вось фрагмент яго прамовы: “Рысы інфармацыйнай вайны праяўляюцца і ў нашым грамадстве… Праз замежныя інтэрнет-рэсурсы ідзе сапраўдны паток бруднай прапаганды”.

Памочнік пракурора нагадаў, што некаторыя з такіх рэсурсаў былі ўключаны ў спіс экстрэмістскіх матэрыялаў і папярэдзіў моладзь аб наступствах за іх распаўсюджванне.

Вялікую цікавасць прысутных вызвалі гісторыі кобрынскіх бізнэсменаў Сяргея Панасюка і Сяргея Амельянчука. Яны расказалі пра тое, як апынуліся ў бізнэсе.

Як падкрэсліў Сяргей Амельянчук, для таго, каб добра зарабляць, зусім не абавязкова пераязджаць у сталіцу ці іншую краіну. Паспяхова весці сваю справу можна і ў родным горадзе ці вёсцы.

Напрыканцы а працы групы грамадзян “Крылы анёла” расказала яе лідар Наталія Кавалёва. Яна прапанавала навучэнцам каледжа далучацца да дабрачыннай дзейнасці і аказваць пасільную дапамогу тым, каму яна патрэбна.

Пасля выступленняў экспертаў моладзь атрымала магчымасць задаць ім свае пытанні. На кожнае з якіх былі атрыманы поўныя і кампетэнтныя адказы. Ну а што яшчэ мы можам казаць сёння?


Па iнфармацыi Дзмітрыя Бялова. Фота аўтара

Комментарии
Комментировать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by