З Кобрына з павагай!
Абаронцам Айчыны – пашана ад “Белай Русі”!

Кожны год мы аддаем даніну пашаны ўсім тым, хто не шкадаваў жыцця, абараняючы рубяжы ашай Радзімы, і сёння застаецца верным прысязе і воінскаму абавязку. Урачысты мітынг, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, прайшоў на Кобрыншчыне. У мерапрыемстве прыняў удзел актыў Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” на чале з яе старшынёй, дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і галоўным рэдактарам газеты “Кобрынскі веснік” Раманам Мельнікам.

Як адзначыў Раман Васільевіч, гэтае свята набывае асобы сэнс у 75-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Непараўнальнай павагі заслугоўваюць ветэраны, якія ўпісалі шмат слаўных эпізодаў у гісторыю нашай арміі. Сёння эстафету ў сферы выхавання падрастаючага пакалення у атмасферы патрыятызму ад іх прынялі грамадскія арганізацыі Кобрыншчыны, ядром якіх з’яўляюцца кадравыя ваенныя – Беларускі саюз афіцэраў, Беларускі саюз ветэранаў вайны у Афганістане, Кобрынска-Маларыцкая МРАС ДТСААФ і іншыя. Кобрынская РА РГА “Белая Русь” заўсёды будзе падтрымліваць гэтую работу, накіраваную на ўмацаванне абароназдольнасці нашай краіны.

Аддаваючы даніну памяці тым, хто загінуў, абараняючы сваю зямлю, вянкі да помніка ў скверы Марозава ўсклалі ваенны камісар Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Ігар Круглоў, старшыня раённага Савету дэпутатаў Іван Даўжук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Васіль Дземідовіч і намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Актыўны ўдзел у мітынгу прынялі кадравыя ваенныя і афіцэры запаса, а таксама моладзь Кобрыншчыны.

Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by