Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018
Аб роднай старонцы

У снежні сваё дзесяцігоддзе адзначыў цікавы і любімы многімі праект Наваполацкай гарадской арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» − адкрыты конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў.

Сёлета на творчае спаборніцтва паступіла каля 150 заявак ад вучняў 7-11 класаў з Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна. Гэта рэкордная колькасць жадаючых за гады існавання конкурсу. Ды і якасць падрыхтоўкі значна ўзрасла. Больш за траціну выступленняў журы ацаніла максімальнай адзнакай у 120 балаў. У якасці тэмы юнакам і дзяўчатам прапанавалі вершы і прозу пра Радзіму. На працягу некалькіх гадзін, пакуль доўжыся конкурс, перад гледачамі ажывалі творы выдатных класікаў беларускай літаратуры: Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна, Сяргея Грахоўскага, Уладзіміра Караткевіча… Натхнялі моладзь і сучасныя літаратары. А як гучаў наш знакаміты зямляк Навум Гальпяровіч! Цудоўнае свята творчасці атрымалася.

Высокі ўзровень традыцыйна паказалі палачане − навучэнцы гімназіі №1 і СШ №18 імя Е. Полацкай. Выдатна выступілі канкурсанты з раённых школ. Асабліва ўразіла васьмікласніца Завозерскай дзіцячага сада – базавай школы Полацкага раёна Ганна Пістуновіч. Трынаццацігадовая дзяўчынка з душэўнай пяшчотай прадэкламавала свой аўтарскі верш «Родная вёска». Сярод новапалачан у фінал прайшло 13 навучэнцаў гімназіі №1 і Сярэдняй школы №7.

Трыццаць чатыры лепшых з лепшых прынялі удзел у фінале, які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Падарункамі для ўсіх фіналістаў сталі кнігі беларускіх аўтараў і паход на навагодні паказ у Белдзяржцырк.

Па выніках фіналу пераможцай другі год запар стала Тумчонак Лізавета (9клас, ДУА” Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Ф. Скарыны), на другім месцы апынулася Талочка Аксана (11 клас, ДУА “Гімназія №1 г.Наваполацка”), на трэцім Ганна Пістуновіч (8 клас, ДУА “Завозерская дзіцячы сад – базавая школа Полацкага раёна”). Яны атрымалі ў падарунак серыю кніг "Асветнікі Беларусі".

Аўтар: Нелі Радзько

Відэа: Антон Бурлака

Комментарии
Комментировать
Вас может заинтересовать
Районные и городские организации
Брестская область Гродненская область Минская область Витебская область Могилевская область Гомельская область Минск
Организации минской области
Организации Витебской области
Организации Могилевской области
Организации Гомельской области
Портал Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
pomogut.by
Белорусский республиканский союз молодежи
brsm.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Палата представителей
www.house.gov.by
Министерство информации Республики Беларусь
www.mininform.gov.by
Белорусское телеграфное агенство
www.belta.by