Святочная праграма, прысвечаная 100-годдзю БССР, прайшла у Кобрынскім Палацы культуры. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік.
Урачыстая атмасфера сустракала гасцей яшчэ ў выставачнай залі – тут сіламі Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава была разгорнута вялікая тэматычная экспазіцыя, прысвечаная Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Аўтэнтычныя сцягі, архіўныя дакументы, асабістыя рэчы і ваенная форма тых слаўных часоў прыцягвалі ўвагу і прымушалі задумацца аб тым, які значны шлях прайшла ў сваім развіцці наша краіна.
- За час існавання БССР вырасла некалькі пакаленняў беларусаў, якія па праву могуць ганарыцца сваёй Радзімай, - адзначыў Раман Мельнік. - Падчас існавання БССР быў закладзены моцны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які прайшоў праверку часам. І менавіта ў гэты гістарычны перыяд з’явіліся тыя імёны, дзякуючы якім нашу Беларусь сёння ведаюць ва ўсім свеце.
Разам з ветэранамі працы, прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады, ганаровымі грамадзянамі Кобрына старшыня “Белай Русі” пазнаёміўся з экспазіцыяй, пагутарыў з моладдзю, павіншаваў з заслужанымі ўзнагародамі кабрынчан, якія ўнеслі актыўны ўклад у развіццё рэгіёна. Раман Васільевіч пдкрэсліў, што такія мерапрыемствы даюць нам магчымасць забыцца пра штодзённыя цяжкасці і ў чарговы раз зірнуць у будучыню з упэўненым аптымізмам. З такой гісторыяй, як у нас, па-іншаму проста не можа быць.
Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”